Кезгайла Валімонтавіч
Кезгайла-Міхал Валімонтавіч (згадв. ад 1401 да 1448) — літоўскі баярын, сын Валімонта Бушкавіча. Староста вількамірскі (1410), староста жамойцкі (1412—1432, 1440—1441, 1442—1448), кашталян віленскі (1445—1448).
Кезгайла Валімонтавіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Папярэднік | Крысцін Осцік | ||||||
Пераемнік | Пётр Сенька Гедыгольдавіч | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Контаўт[d] | ||||||
Пераемнік | Ян Кезгайлавіч | ||||||
Нараджэнне |
1380 |
||||||
Смерць |
1451 ці не раней за 1448 і не пазней за студзень 1451 |
||||||
Род | Кезгайлы | ||||||
Бацька | Валімонт Бушкавіч | ||||||
Дзеці | Ян Кезгайлавіч, Міхал Кезгайлавіч, Дабяслаў Кезгайлавіч, Мілохна[d], Бутрым Кезгайлавіч[d] і Пётр Кезгайлавіч[d] |
Імя
правіцьІмя Кесгайла (Кенсгайла) — з шэрагу старабалцкіх (старалітоўскіх) двухасноўных імёнаў. Такія імёны дайшлі з індаеўрапейскай эпохі і ўласцівыя іменнікам народаў індаеўрапейскага паходжання[1].
Першая аснова імені ў раннелітоўскія часы, перад заняпадам насавога -n-, мела выгляд Kens-. Звязана звязаны з літ. kęsti (стараліт. kensti) "трываць, цярпець; чакаць; любіць"[2] і далей з індаеўрапейскім *kṷenth- "трываць; цярпець"[3].
Другая аснова імені Gail-, з ёй вядома пад 60 сучасных літоўскіх антрапонімаў. Яна звязаная са стараліт. gailas «моцны»[4], літ. gailus «гняўлівы», далей напрамую з індаеўрапейскім *ghoilo-s «моцны; няўрымслівы, жвавы»[5].
Імя Кесгайла, такім чынам, мела значыць «трывалы і моцны» і ўяўляла сабой імя-пажаданне.
Вядомыя звесткі
правіцьКезгайла і яго сыны атрымалі ад вял. кн. Казіміра вялікія наданні ў Бакштанскай воласці на Меншчыне (сучасныя Дукора і Смілавічы), а таксама ў Аўкштайціі і Жамойці.[6]
Быў жанаты з Гэленаю (невядомага паходжання), меў сыноў Міхала, Яна, Дабяслава і Пятра, ад якіх пайшоў род Кезгайлаў.
Радавод
правіцьКЕЗГАЙЛЫ | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Мікалай | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Ян | Войцех | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Яўнут | Міхал | Станіслаў | Станіслаў | Ганна | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Кезгайла | Ян | NN дачка | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Дабяслаў | Мікалай | Мікалай | Станіслаў | Ян | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пётр | Алена | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Бушка | Валімонт | Румбольд | Міхал | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Шадзібор | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Судзівой | Станка | СТАНКОВІЧЫ | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Гудыгерд | Конрад | КАНДРАТОВІЧЫ | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Сегебут? | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Зноскі
- ↑ T. Milewski. Indoeuropejskie imiona osobowe. Wrocław-Warszawa-Kraków, 1969. С. 11-13.
- ↑ Z. Zinkevičius. Lietuvių asmenvardžiai. Vilnius, 2008. С. 101, 102.
- ↑ J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 641.
- ↑ Z. Zinkevičius. Lietuvių asmenvardžiai. Vilnius, 2008. С. 87-88.
- ↑ J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 452.
- ↑ Насевіч В. Л. …
Літаратура
правіць- Semkowicz W. O litewskich rodach bojarskich zbratanych ze szlachtą polską w Horodle r. 1413. // Miesięcznik Heraldyczny. Organ Towarzystwa Heraldycznego we Lwowie: R.7, 1914, nr 1-2;
- Насевіч В. Л. Генеалагічныя табліцы старадаўніх княжацкіх і магнацкіх беларускіх родаў 12-18 ст. — Мн.: БелЭН, 1993.