Юрый Іванавіч Ільініч

(пам. 1526) маршалак дворны, намеснік лідскі і берасцейскі

Юрый Іванавіч Ільініч (? — 1526) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Юрый Іванавіч Ільініч
Герб «Корчак»
Герб «Корчак»
Маршалак дворны літоўскі
1519 — 1526
Папярэднік Рыгор Осцік
Пераемнік Юрый Радзівіл
Нараджэнне XV стагоддзе
Смерць 1526(1526)
Месца пахавання
Род Ільінічы
Бацька Івашка Ільініч
Маці Ганна Даўгірдаўна
Жонка Ядвіга Забярэзінская
Дзеці Ян, Мікалай, Станіслаў, Шчасны, Ядвіга, Ганна

Маршалак дворны і намеснік лідскі (1500).

Вялікі князь літоўскі Аляксандр у 1502 годзе адабраў у яго Лідскае намесніцтва і аддаў родзічу свайго фаварыта Міхаіла Глінскага Андрэю Дрожджы, што стала прычынай канфлікту паміж Глінскім і раднымі панамі.

Зноў намеснік лідскі (з 1507), ковенскі (1514), берасцейскі і адначасова маршалак дворны (з 1519).

Каля 1510 года пабудаваў Мірскі замак.

Належала вёска Беражна.

Сям’я

правіць

Сын Івашкі, намесніка смаленскага, і Ганны Даўгірдаўны, брат Мікалая.

Праз шлюб з дачкой Яна Забярэзінскага Ядвігай атрымаў частку яе мацярынскай спадчыны: колішнія маёнткі Мікалая Насуты — Шарашова ў Берасцейскім павеце, Белую на Падляшшы і іншыя маёнткі.

Меў чатырох сыноў, якія пасля смерці Юрыя Іванавіча падзялілі яго маёмасць.

Зноскі

Літаратура

правіць