Нёманскі сельсавет (Уздзенскі раён)
Нё́манскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Уздзенскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Магільна.
Нёманскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Уздзенскі раён |
Уключае | 27 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Магільна |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 1 502 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Магільненскі сельсавет у складзе Уздзенскага раёна Мінскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Магільна. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ва Уздзенскім раёне БССР. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ва Уздзенскім раёне Мінскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Стальбоўшчынскага сельсавета[1]. З 25 снежня 1962 года па 30 ліпеня 1966 года ў складзе Дзяржынскага раёна. 1 жніўня 1979 года цэнтр сельсавета перайменаваны ў Нёман, сельсавет перайменаваны ў Нёманскі. 25 сакавіка 1991 года цэнтру сельсавета вернута назва Магільна. 28 мая 2013 года да сельсавета далучана частка скасаванага Сямёнавіцкага сельсавета (5 населеных пунктаў: вёскі Броды 1, Броды 2, Кухцічы, Ракашычы і пасёлак Здаровец)[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (22 населеныя пункты) — 1194 чалавекі[3], з іх 93,6 % — беларусы, 3,5 % — рускія, 1,4 % — палякі, 1,0 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года (27 населеных пунктаў) — 1502 чалавекі[5].
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.