Магільна (Уздзенскі раён)

(Пасля перасылкі з Нёман (Уздзенскі раён))

Магі́льна[1] (трансліт.: Mahiĺna, руск.: Могильно, у 1979—1991 гг. — Нёман) — аграгарадок ва Уздзенскім раёне Мінскай вобласці, на рацэ Нёман. Адміністрацыйны цэнтр Нёманскага сельсавета. Размешчаны за 16 км да паўднёвага захаду ад г. Узда, 90 км ад Мінска, 12 км ад чыгуначнай ст. Коласава на лініі Мінск—Баранавічы, аўтадарогай злучана з Уздой.

Аграгарадок
Магільна
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
416 чалавек (2007)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1718
Аўтамабільны код
5
Магільна на карце Беларусі ±
Магільна (Уздзенскі раён) (Беларусь)
Магільна (Уздзенскі раён)
Магільна (Уздзенскі раён) (Мінская вобласць)
Магільна (Уздзенскі раён)

Гісторыя

правіць

У беларуска-літоўскіх летапісах «Хронике Литовской и Жмойтской» і «Хронике Быховца» згадваецца ў 1284 г. як месца бітвы паміж наваградскім князем Рынгольдам і саюзным войскам заволжскіх татар, Святаслава Кіеўскага, Льва Уладзімірскага і Дзмітрыя Друцкага[2]. Пазней, у XIV ст., князь Вітаўт перадаў паселішча Монвідам Дарагастайскім, якія парадніліся ў канцы XV ст. з Радзівіламі. У 1520 г. князёўна Соф’я Радзівіл з дома Монвідаў у сваім тастаменце запісала, што «она добра свои властные матернистые… Могильно с Двором Святым пасынку своему Пацу записала»[3]. У XVI ст. у Магільна дзейнічала прыстань, у XVI — XVII стст. існаваў Магільнянскі замак. З 1793 г. цэнтр воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні Расійскай імперыі. У 1800 г. — 92 двары, 374 жыхары, тымчасова ў паселішчы была ўніяцкая царква, млын, карчма, верф. У 1884 г. — 84 двары, 700 жыхароў, у паселішчы знаходзілася валасное праўленне, праваслаўная царква, капліца, сінагога, народнае вучылішча, 4 крамы. З 20 жніўня 1924 г. — вёска, цэнтр Магільненскага сельсавета Уздзенскага раёна Мінскай акругі, з 20 лютага 1938 г. Мінскай вобласці. У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 да пачатку ліпеня 1944 акупавана нямецкімі захопнікамі. У 1943 г. нямецкія акупацыйныя ўлады часткова спалілі вёску, за перыяд акупацыі загінула 56 мірных жыхароў.

У 1999 годзе — 218 гаспадарак, 515 жыхароў. У 2007 годзе — 188 гаспадарак, 416 жыхароў. Магільна з’яўляецца цэнтрам СВК «Наднеман». Дзейнічаюць дзіцячы сад, сярэдняя школа, Дом культуры, лясніцтва, бібліятэка, медыцынская амбулаторыя, камбінат побытавага абслугоўвання, 2 крамы, аддзяленні сувязі і АСБ «Беларусбанк».

На тэрыторыі вёскі знаходзяцца: брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан, загінулых у Вялікую Айчынную вайну; помнік 36 землякам, загінулым у Вялікую Айчынную вайну; гарадзішча, рэшткі феадальнага замка і курганны магільнік — помнікі археалогіі.

Вядомыя асобы

правіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Полное собрание русских летописей / АН СССР, Ин-т истории. Т. 32: Хроники: Литовская и Жмойтская, и Быховца. Летописи: Баркулабовская, Аверки и Панцырного / сост. и ред. тома Н. Н. Улащик. — М.: Наука, 1975. — 233, [1] с., [4] л. факс. — С. 25, 132.
  3. Ткачоў, М. А. Замкі і людзі / М. А. Ткачоў; [пад рэд. Г. В. Штыхава]. — Мн.: Навука і тэхніка, 1991. — 182, [2] с. — ISBN 5-343-00880-1. — С. 129.

Літаратура

правіць
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Уздзенскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2003. — 654 c.: іл. — ISBN 985-6302-50-1.
  • Минская область: Энциклопедия в 2 томах. — Мн.: БелЭн, 2007.

Спасылкі

правіць