Рынгольд ці Рымгольд (літ.: Rimgaudas), летапісн. Ringelt, Ringolt і інш. — міфічны вялікі князь літоўскі з роду Палямонавічаў і бацька Міндоўга; быў сынам Альгімонта (пра якога больш нічога не вядома),[1] і ўпершыню згадваецца ў 2-й рэдакцыі Літоўскай хронікі (каля 1515).[2] У хроніцы Рынгольд вяртаецца ў Навагрудак пасля перамогі над манголамі каля Магільны.[1] Легендарнае апавяданне цвердзіць, што Рынгольд быў бацькам трох сыноў, і пакінуў Навагрудак аднаму з іх, Войшалку.[2] Аднак, з верагодных тагачасных крыніц вядома, што Войшалк быў сынам Міндоўга. Каб абысці гэтую супярэчнасць, у 3-й рэдакцыі Літоўскай хронікі (хроніка Быхаўца) Рынгольд быў запісаны як бацька Міндоўга[2]. Такая легендарная версія была распаўсюджаная Стрыйкоўскім і іншымі сярэднявечнымі гісторыкамі[2], і праіснавала да 19 ст. і да нашых часоў.[3] Насамрэч, верагодных звестак пра бацьку Міндоўга не існуе, а ў Лівонскай вершаванай хроніцы ён згаданы без імя, а толькі як «магутны князь (кароль)» (könig gros)[1].

Гл. таксама: Даўгерутэ.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 (літ.)  Ivinskis, Zenonas (1953—1966). «Ringaudas». Lietuvių enciklopedija 25. Boston, Massachusetts: Lietuvių enciklopedijos leidykla. 308—309. LCC 55020366.
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 (літ.)  Baranauskas, Tomas (July 2001). «Kiek buvo Lietuvos sostinių?». Kernavė 1 (1). Retrieved on 2007-09-07.
  3. Rowell, S. C. (1994). Lithuania Ascending: A Pagan Empire Within East-Central Europe, 1295—1345, Cambridge Studies in Medieval Life and Thought: Fourth Series. Cambridge University Press, 50-51. ISBN 9780521450119.