Леанід Міхайлавіч Лыч

гісторык і публіцыст

Леанід Міхайлавіч Лыч (8 лютага 1929, в. Магільнае, Уздзенскі раён Мінскай вобласць — 17 студзеня 2021) — беларускі гісторык, публіцыст. Доктар гістарычных навук (1989), прафесар (1993).

Леанід Міхайлавіч Лыч
Дата нараджэння 8 лютага 1929(1929-02-08)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 17 студзеня 2021(2021-01-17)[2] (91 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык, публіцыст
Навуковая сфера гісторыя[3]
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук (1989)
Навуковае званне
Альма-матар

Біяграфічныя звесткі

правіць

Нарадзіўся сялянскай сям’і на Уздзеншчыне. Скончыў гістарычны факультэт Башкірскага педагагічнага інстытута ва Уфе (1957), працаваў настаўнікам (1958-1961). З 1962 года ў Інстытуце гісторыі Акадэміі навук БССР, прайшоў шлях ад старшага лабаранта да галоўнага навуковага супрацоўніка (2016), доктара гістарычных навук, прафесара. Старшыня Тапанімічнай камісіі пры Прэзідыуме Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь (1992—1996).

Навукова-даследчыцкая дзейнасць

правіць

Даследваў пытанні сацыяльна-класавых адносін у савецкі час, гісторыю беларускай культуры, моўную палітыку ў Беларусі ў XIX—XX ст., міжнацыянальныя адносіны ў краіне ў XX стагоддзі.

Шмат пісаў пра важнасць беларускай мовы, абароны нацыянальнай культуры і незалежнасці. Ён быў адным з заснавальнікаў Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына», а таксама нязменным сябрам Рады гэтага аб’яднання.

Адзін з аўтараў кніг: «Гісторыя Мінска» (1967), «Гісторыя Беларускай ССР» (т.5, 1975), «Гісторыя рабочага класа БССР» (т.4, 1987), «Нарысы гісторыі Беларусі» (т.2, 1995), «Гісторыя культуры Беларусі» (1996); аўтар манаграфій, сярод якіх «Беларуская нацыя і мова» (1994), «Назвы зямлі беларускай» (1994) і інш.

У кнізе «Беларуская нацыянальная ідэя: тэарэтычны і практычны аспекты» (2010) раскрываюцца фармаванне канцэпцыі беларускай нацыянальнай ідэі і шляхі пераўвасаблення яе ў практыку. З усяго комплексу звязаных з гэтым пытанняў найбольш падрабязна разгледжаны нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва і асветніцка-моўны фактар. Храналагічна кніга заканчваецца 30-мі гадамі ХХ ст.

Даследаваў праблему культурнага жыцця на тэрыторыі, што знаходзілася пад юрысдыкцыяй акупацыйных уладаў у кнізе «Нацыянальна культурнае жыццё Беларусі на тэрыторыі функцыянавання нямецкага акупацыйнага рэжыму (чэрвень 1941 ― ліпень 1944 г.)», якая выйшла ў 2011 годзе.

Кніга «Краязнаўства ў кантэксце сучаснага нацыянальна-культурнага жыцця Беларусі» (2013) прысвечана раскрыццю становішча краязнаўчага руху ў Рэспубліцы Беларусь, паказаны яго дасягненні ў даследаванні розных праблем, звязаных з гісторыяй, нацыянальна-культурным жыццём. Аўтар шмат увагі надаў моўнаму і тапанімічнаму аспектам краязнаўчых даследаванняў.

У кнізе «Беларусы на мяжы нацыянальнай катастрофы» (2015) раскрываюцца прычыны неверагодных цяжкасцяў этнакультурнага жыцця беларускага народа ў выніку правядзення супярэчнай яго інтарэсам дзяржаўнай моўнай палітыкі ўладамі Рэчы Паспалітай, царскай Расіі, СССР — БССР і Рэспублікі Беларусь. На аснове аналізу фактычнага матэрыялу паказана, што праблема захавання беларусамі сваёй нацыянальнай ідэнтычнасці істотна абвастрылася пасля правядзенага па ініцыятыве палітычнага кіраўніцтва Рэспублікі Беларусь у 1995 г. рэферэндуму, згодна з якім насуперак сусветнай практыцы краін з адным тытульным народам статус другой дзяржаўнай мовы надалі ў Беларусі і рускай мове. Аўтар паказвае, што пры падтрымцы дзяржаўнага чыноўніцкага апарату руская мова трывала ўсталявалася ва ўсіх сферах афіцыйнага жыцця, зрабіўшы лішняй, непатрэбнай для яго беларускую мову.

Выбраная бібліяграфія

правіць
  • Аднаўленне і развіццё чыгуначнага транспарту Беларускай ССР (верасень 1943—1970 гг.). — Мн., 1976.
  • Аграрный отряд рабочего класса Белоруссии. — Мн., 1984.
  • Ликвидация экономического и социально-культурного неравенства союзных республик [Текст] : на примере БССР : (1917—1941 гг.) / Л. М. Лыч; под ред. В. А. Полуяна; АН БССР, Ин-т истории. — Мн.: Наука и техника, 1987. — 286 с.
  • Беларуская нацыя і мова. — Мн., 1994.
  • Назвы зямлі беларускай. — Мн., 1994.
  • Гісторыя культуры Беларусі / разам з У. І. Навіцкім. 2-е выд. — Мн., 1997.
  • Гісторыя культуры Беларусі (1917-чэрвень 1941 г.). — Віцебск, 2008.
  • Міжнацыянальныя дачыненні на Беларусі (верасень 1943 — кастрычнік 1964 г.). — Мн., 2009.
  • Беларуская нацыянальная ідэя: тэарэтычны і практычны аспекты. — Мн., 2010.
  • Уніяцкая царква Беларусі: этнакультурны аспект / 2-е выд. — Мінск : Кнігазбор, 2011. — 127 с.
  • Нацыянальна-культурнае жыццё на Беларусі ў часы вайны (1941—1944 гг.). — Вільня: Наша будучыня, 2011. — 332 с.
  • Яўрэйская культура Беларусі яе агульны духоўны набытак. — Мінск, 2012.
  • Рускі прафесар на ніве беларускага нацыянальнага адраджэння. — Мінск, 2013.
  • Нацыянальна-культурнае аўтаномія як варыянт захавання іх этнакультурнай самабытнасці. — Мінск, 2013.
  • Краязнаўства ў кантэксце сучаснага нацыянальна-культурнага жыцця Беларусі. — Мінск, 2013.
  • Першаму з’езду беларусаў свету — 20 гадоў. — Мінск, 2013.
  • Культурнае супрацоўніцтва беларускага і ўкраінскага народу- гарант захавання іх нацыянальнай ідэнтычнасці. — Мінск, 2013.
  • Беларускае нацыянальнае пытанне ў калейдаскопе думак. — Мінск, 2014.
  • Моладзі — праўдзівую гісторыю Беларусі. — Мінск, 2014.
  • Міжваенная беларусізацыя і яе ўрокі. — Мінск, 2014.
  • Беларусы на мяжы нацыянальнай  катастрофы.  — Мінск, 2015.
  • Усенародны рух за наданне беларускай  мове статусу адзінай дзяржаўнай  (да 25-годдзя Закона «Аб мовах у Беларускай ССР» — 26 студзеня 1990). — Мінск, 2015.
  • Беларуская мова на скрыжаваннях трох палітычных рэжымаў.  — Мінск, 2016.
  • Беларуская нацыянальная адукацыя ў Заходняй Еўропе. — Мінск, 2016.
  • Улады дыялог праігнаравалі (2015—2018 гг.) / Леанід Лыч, Мікола Савіцкі. - Мінск : [б. в.], 2019. — 174 с. — ISBN 5-85700-126-9.

Грамадска-палітычныя погляды

правіць
  «Што тычыцца апошняй чвэрці стагодздзя, дык хай бы яго не было, чым такое. Нават пры класычнай савецкай уладзе першыя сакратары, старшыні Саўміну (нават прысланыя з Масквы) не адважваліся гаварыць, што беларусы — частка рускай нацыі і таму называць нас „рускімі са знакам якасьці“. Ніхто не адмаўляў у арыгінальнасці, самабытнасці нашай культуры і мове[4].  

Ацэнкі дзейнасці

правіць
  • Старшыня ТБМ Алена Анісім : «Усе гады незалежнасці Беларусі спадар Леанід выступаў яе непахісным абаронцам. Ён не шкадаваў сіл і пісаў шмат артыкулаў пра важнасць беларускай мовы і абароны нашай культуры»[5].
  • Старшыня грамадзкай арганізацыі «Міжкультурны дыялог» Любоў Ўладыкоўская : «Заўсёды ўражвала працаздольнасьць прафэсара. Па дзясятку кніг за год, і гэта ва ўзросце 80 з гакам! Кнігі збольшага выходзілі за ўласны кошт Леаніда Міхайлавіча... Прываблівалі ягоныя незвычайныя лёгкасць, аптымістычнасць, далікатнасць, узвышанасць, нематэрыялістычнасць, пастаянная нацэленасць на высокія мэты. А мэты гэтыя былі нязменнымі — вяртаньне народу яго гістарычнай памяці і годнасці, наданьне беларускай мове пачэснага месца ў сваім родным доме — Беларусі»[6].

Сям’я

правіць

Ягоныя браты:

Зноскі

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць