Магільнянская бітва

Бітва ля Магільна — бітва, апісаная ў легендарнай частцы беларуска-літоўскіх летапісах, а таксама пад іх уплывам ва ўкраінскім Густынскім летапісе. Паводле беларуска-літоўскіх летапісаў бітва адбылася каля Магільна (цяпер вёскі ва Уздзенскім раёне Мінскай вобласці) паміж войскамі літоўскага князя Рынгольда і князёў Святаслава Кіеўскага, Льва Уладзімірскага і Дзмітрыя Друцкага пры падтрымцы татараў. Большасць гісторыкаў лічыць князя Рынгольда асобай міфічнай, як і бітву пры Магільна[1].

Звесткі пра бітву трапілі ў розныя крыніцы. Хроніка літоўская і жамойцкая датуе бітву 1284 годам, Густынскі летапіс — 1285, «Хроніка Еўрапейскай Сарматыі» Алесандра Гваньіні — 1200, «Ваенная энцыклапедыя» (1911—1914) са спасылкай на «Гісторыю Расіі» Сяргея Салаўёва дае як дату 1235 год, «Малы энцыклапедычны слоўнік Бракгаўза і Эфрона» — 1236 год.

Традыцыйна падзея датуецца канцом 1230-х — пачаткам 1240-х гадоў і пэўна вядома, што тым часам вярхоўную ўладу ў Літве ўжо трымаў Міндоўг[2].

Паводле Хронікі Быхаўца, у бітве перамог Рынгольд[1][3].

На думку Вячаслава Насевіча, бітва магла мець месца падчас сумеснага Галіцка-Валынскага і ардынскага паходу на Літву зімой 1274—1275 гадоў[4].

Заўвагі правіць

  1. а б Хроника Быховца Архівавана 23 кастрычніка 2020., 11—12
  2. Ringaudas // Encyclopedia Lituanica / Simas Sužiedėlis. — Boston, Massachusetts: Juozas Kapočius, 1970—1978. — Vol. IV. — P. 500—501.
  3. Євреїновський літопис.. Архівавана з першакрыніцы 24 лютого 2021. Праверана 27 серпня 2020.
  4. Насевіч, В. Л. Беларусы: станаўленне этнасу і нацыянальная ідэя / Вячаслаў Насевіч. — Смаленск: Інбелкульт, 2015. — 526 с. — c. 222

Спасылкі правіць