Дзяржынская (гара)
Дзяржынская гара (да 1958 года — Святая гара[1]) — найвышэйшы пункт Мінскага ўзвышша і Беларусі, знаходзіцца каля вёскі Скірмантава Дзяржынскага раёна, за 20 км на поўнач ад Дзяржынска, за 30 км на паўднёвы захад ад Мінска.
![]() | |
Вышыня | 345 м |
---|---|
Размяшчэнне | Мінскае ўзвышша |
Каардынаты | 53°51′ пн. ш. 27°04′ у. д.HGЯO |
Вышыня над узроўнем мора складае 345 м. Над узроўнем бліжэйшых рэк пагорак узвышаецца на 40—50 м.
Гара складзена з марэны сожскага зледзянення, укрыта лёсападобнымі пародамі (суглінкамі і супескамі), сфарміраванымі ў час апошняга, паазерскага зледзянення. Мае выгляд буйнога пакатага ўзвышэння. Паўднёва-заходнія схілы больш выразныя, стромкасцю да 5°, пад лесам; паўночныя і ўсходнія спадзістыя, да 2—1,5°, разараныя. Адносныя перавышэнні 30—35 м/км².
Каля падэшвы гары пачынаюцца вытокі такіх рэк, як (Пціч, Іслач, Сула, Уса).
Рака Іслач даўжынёй 102 км бярэ свой выток на адлегласці 1,4 км на паўночны ўсход ад гары Дзяржынскай.
Зноскі
- ↑ Святая гара // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14: Рэле — Слаявіна. — С. 275. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14), ISBN 985-11-0035-8.
ЛітаратураПравіць
- Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. У 5-і т. / Рэд. кал.: П. У. Броўка і інш. — Мн.: Гал. рэд. БелСЭ, 1979. — Т. 2. — 752 с. — 15 000 экз.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — С. 188. — 522 с. — 10 000 экз.
- Дзяржынская гара // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6: Дадаізм — Застава. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6), ISBN 985-11-0035-8.
- Горные вершины равнинной Беларуси / В. Э. Пасанен, Е. А. Дикусар, В. Е. Подлисских. — Минск: ГУ «Республиканский учебно-методический центр физического воспитания населения», 2014. — 224 с: ил. — ISBN 978-985-7054-10-7.