Сожскае зледзяненне
Сожскае зледзяненне, маскоўскае зледзяненне, рыскае 2-е зледзяненне — перадапошняе, сярэднеплейстацэнавае зледзяненне, якое доўжылася каля 110 тыс. гадоў з канца шклоўскага міжледавікоўя да пачатку муравінскага міжледавікоўя.
У час найбольшага пашырэння сожскае ледавіковае покрыва на Беларусі трыма вялікімі патокамі (нёманскім, мінскім, дняпроўскім) дасягала паўночных межаў Палесся. Яго адклады прадстаўлены пародамі: марэннымі (валунныя супескі і суглінкі), флювіягляцыяльнымі (пясок, жвір, пясчана-жвіровыя сумесі і інш.) і азёрна-ледавіковымі (стужачныя гліны, супескі, пяскі).
Адбывалася ўслед за дняпроўскім зледзяненнем. На тэрыторыі Заходняй і Цэнтральнай Еўропы адпавядае стадыі заальскага зледзянення .
Літаратура
правіць- Сожскае зледзяненне // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).