Дняпроўскае зледзяненне

Дняпроўскае зледзяненне, рыскае зледзяненне — максімальнае ўсходнеўрапейскае зледзяненне. Адпавядае самараўскаму зледзяненню Заходняй Сібіры і рыскаму зледзяненню Альпаў.

Ледавіковае покрыва ў Еўропе.

Мяркуюць, што працягласць ледавікоўя 70 тыс. гадоў (320—250 тыс. гадоў назад). Ледавік насунуўся са Скандынавіі, перакрыў усю тэрыторыю Беларусі і пашырыўся далёка на поўдзень, двума «языкамі» апусціўся па далінах Дняпра і Дона.

Адклады — шэрыя і буравата-шэрыя марэнныя суглінкі і супескі з частымі ўключэннямі валуноў, адорвеняў мелу, даламіту і інш. (магутнасць больш за 50, а ў асобных выпадках — больш за 100 м). Залягаюць на больш старажытных пластах антрапагену, на поўначы ў глыбокіх ледавіковых лагчынах, часта на карэнных пародах. На поўдні і ў цэнтральнай частцы Беларусі агаляюцца на берагах рэк і яроў. Матэрыялы адкладаў былі прынесены ў Беларусь з усходу Швецыі, паўднёвай часткі Фінляндыі і Карэліі, Прыбалтыкі.

Пад уплывам дняпроўскага зледзянення створаны каркас сучаснага рэльефу Беларусі з градамі, узгоркамі, а таксама раўнінамі са шматлікімі азёрамі.

Літаратура

правіць