Алёхаўка
рака ў Беларусі
Алёхаўка — рака ў Дзяржынскім і Уздзенскім раёнах Мінскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Уздзянка (басейн Нёмана).
Алёхаўка | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 17 км |
Басейн | 100 км² |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | за 0,8 км ад вёскі Малое Гарохавішча |
• Каардынаты | 53°38′02″ пн. ш. 27°25′20″ у. д.HGЯO |
Вусце | Уздзянка |
• Вышыня | 167,9[1] м |
• Каардынаты | 53°31′35″ пн. ш. 27°18′17,50″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 1,3 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Уздзянка → Уса → Нёман → Балтыйскае мора |
Краіна | |
Рэгіён | Мінская вобласць |
Раёны | Дзяржынскі раён, Уздзенскі раён |
![]() ![]() |
Даўжыня ракі 17 км. Плошча вадазбору 100 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,3 м/км. Пачынаецца за 0,8 км на поўнач ад вёскі Малое Гарохавішча Дзяржынскага раёна, цячэ на паўднёва-заходніх схілах Мінскага ўзвышша. Упадае ва Уздзянку за 1,4 км на паўночны ўсход ад вёскі Чурылава Уздзенскага раёна. На ўсім працягу каналізаваная. Прымае сцёк з меліярацыйных каналаў.
Каля ракі вёскі Пахомаўшчына, Валярова (Дзяржынскі раён) і Алёхаўка (Уздзенскі раён).
Зноскі
- ↑ Ліст карты N-35-91. Выданне 1979 г. (руск.)
Літаратура
правіць- Блакітны скарб Беларусі: Рэкі, азёры, вадасховішчы / Маст.: Ю. А. Тарэеў, У. І. Цярэнцьеў — Мн.: БелЭн, 2007. — 480 с.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 73. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 26. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7. (руск.)
- Ліст карты N-35-91. Выданне 1979 г. (руск.)