Антон Іосіфавіч Гурын

Анто́н Іо́сіфавіч Гу́рын (15 (28) верасня 191022 кастрычніка 1962) — камандзір 1-га дывізіёна эсмінцаў эскадры Паўночнага флота, капітан 1-га рангу. Герой Савецкага Саюза (1945). Контр-адмірал (1951)[1].

Гурын Антон Іосіфавіч
Дата нараджэння 15 (28) верасня 1910(1910-09-28)
Месца нараджэння
Дата смерці 22 кастрычніка 1962(1962-10-22) (52 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Месца працы
Грамадзянства
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў ВМФ
Надводны флот
Гады службы 19241959
Званне
Контр-адмірал ВМФ СССР
Контр-адмірал ВМФ СССР
Камандаваў Грукотны (эсмінец, 1937),
1-ы дывізіён эсмінцаў Паўночнага флота,
Эскадра Паўночнага флота(1951)
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Леніна
Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга
Ордэн Ушакова II ступені
Ордэн Ушакова II ступені
Ордэн Чырвонай Зоркі

Нарадзіўся 15 (28) верасня 1910 года ў вёсцы Шпількі сучаснага Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям'і. Па нацыянальнасці беларус. Скончыў 7 класаў сярэдняй школы.

У Ваенна-Марскім Флоце з 1928 года. У 1932 годзе скончыў Ваенна-марское вучылішча імя М. В. Фрунзэ, у 1935 годзе — камандны клас у навучальным атрадзе падводнага плавання Чырванасцяжнага Балтыйскага флоту. Член ВКП (б)/КПСС з 1938 года. У 1932—1938 гг. служыў на Балтыйскім, Чарнаморскім, Ціхаакіянскім і Паўночным флоце. З 1938 г. камандзір эсмінца «Грукотны» на Паўночным флоце[1].

Вялікая Айчынная вайна

правіць

Антон Іосіфавіч Гурын быў удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941 года. У гады вайны камандаваў эскадраным мінаносцам «Грукотны». У 1943 годзе стаў камандзірам 1-га дывізіёна эскадраных мінаносцаў Паўночнага флоту.

Дывізіён эсмінцаў пад камандаваннем А. І. Гурына эскартаваў саюзныя палярныя канвоі, выконваў задачы па падтрымцы пазіцый сухапутных войскаў, абстрэльваў базы і вёў пошук караблёў і канвояў праціўніка. Да мая 1945 эсмінец «Грукотны» пад камандаваннем капітана Гурына зрабіў звыш ста розных баявых выхадаў у мора.

Званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» (№ 7595) капітану 1 рангу Гурыну Антону Іосіфавічу было прысвоена Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 8 ліпеня 1945 года.

Пасляваенная служба

правіць

У 1948 годзе А. І. Гурын скончыў Ваенна-марскую акадэмію імя К. Я. Варашылава і затым быў прызначаны начальнікам штаба эскадры Чарнаморскага флоту. З 1951 года стаў камандуючым эскадрай Паўночнага флоту. У красавіку 1952 паніжаны ў пасадзе да камандзіра 28-й дывізіі навучальных караблёў. З 1955 года — начальнік секцыі НТК ВМФ, з 1958 года — начальнік навукова-даследчага аддзела Ваенна-марской акадэміі, з 1961 года — начальнік кафедры агульнай тактыкі ВМФ ВМА.

Памёр 22 кастрычніка 1962 у Ленінградзе. Пахаваны на Серафімаўскіх могілках Ленінграда.

Узнагароды

правіць

Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, чатырма ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Ушакова 2-й ступені (№ 146), Чырвонай Зоркі, медалямі і ордэнам ЗША «Марскі Крыж».

Зноскі

  1. а б Долготович Б. Д. Адмиралы земли белорусской: биограф. справочник / Б. Д. Долготович; под. ред. А. А. Римашевского. — Мн.: Беларусь, 2009. — 98 с. — 1 500 экз. — ISBN 978-985-01-0821-0.

Літаратура

правіць
  • Долготович Б. Д. Адмиралы земли белорусской: биограф. справочник / Б. Д. Долготович; под. ред. А. А. Римашевского. — Мн.: Беларусь, 2009. — 98 с. — 1 500 экз. — ISBN 978-985-01-0821-0.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 538—539. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0.

Спасылкі

правіць