Герб Дзяржынска — геральдычны знак горада Дзяржынска, Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці Беларусь.

Герб Дзяржынска
Дэталі
Зацверджаны 28 снежня 2006
Заснаванне 28 снежня 2006
Аўтар герба А. К. Цітоў
Мастак А. А. Шупляцоў

Апісанне

правіць

У блакітным полі перакрыжаваныя чорная дубовая галіна з залатымі жалудамі і лісцем і залатая аліўкавая галіна з сямю чорнымі пладамі. Герб зарэгістраваны ў Гербавым матрыкуле Рэспублікі Беларусь 21 ліпеня 2008 года № 398.

Гісторыя

правіць

Паводле мясцовага падання, у згарэлай праваслаўнай царкве горада быў абраз з надпісам «Крутагор’е, 1146 год». З гэтага часу і вядзе сваё летазлічэнне населены пункт: паселішча Крутагор’е, пазней мястэчка Койданава, з 1932 г. — горад Дзяржынск.

Пры Жыгімонце I Старым з 1539 г. Койданава стала цэнтрам староства, а калі ўладальнікам мястэчка стаў Мікалай Радзівіл Руды, Койданаўскае староства было ператворана ў графства. Койданава лічылася адным з найбуйнейшых мястэчак. У 1564 г. тут быў узведзены мураваны Кальвінскі збор, меліся замак, касцёл, ратуша, рынак, было 6 вуліц і млыны. У мястэчку на скрыжаванні важных гандлёвых шляхоў развіваліся рамёствы, гандаль, а пазней дзейнічалі вінакурны-дражджавы і лесапільны заводы, фабрыка па перапрацоўцы лёну.

Пра тое, што ў Койданава існаваў гарадскі герб упершыню было напісана ў кнізе І. Ф. Шпілеўскага і Л. А. Бабровіча «Мястэчка Койданава». У нашы дні, падчас падрыхтоўкі да заснавання герба і флага горада і раёна была праведзена даследчая праца па ўдакладненню выявы і апісання герба. Раней ён быў рэканструяваны гісторыкам А. К. Цітовым і мастаком А. А. Шупляцовым. У 2008 г. у Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі быў накіраваны афіцыйны запыт з просьбай выявіць гістарычныя дакументы XVI–XVIII ст., з інфармацыяй аб даце надання герба Койданаўскаму графству ці гораду. У адказе былі пералічаны некаторыя дакументальныя факты, якія сведчаць аб існаванні ў Койданава ў XVII–XIX стст. асаблівага права на гарадское самакіраванне, калі ў якасці ўзору браліся пэўныя нормы магдэбургскага права. Аднак у архіўных фондах Беларусі і Польшчы не ўдалося знайсці дакументы XVI–XVIII стст. з выявай або апісаннем гарадской пячаткі г. Койданава або яго герба.

Менавіта таму, захоўваючы шырока вядомыя ўжо на працягу доўгага перыяду часу геральдычныя фігуры – перакрыжаваныя галіны дуба і алівы – заснаваны герб мае іспанскую форму шчыта, у адрозненне ад барочнай, якую маюць іншыя гістарычныя, дакументальна зафіксаваныя гербы.[1]

Гл. таксама

правіць

Крыніцы

правіць

Спасылкі

правіць