Сельская газета

газета
(Пасля перасылкі з Беларуская вёска (газета))

«Сельская газета» — грамадска-палітычная ўрадавая газета, якая асвятляе пытанні палітыкі, аграрнай эканомікі, экалогіі, навукі і культуры[1].

«Сельская газета»
Нумар газеты за 25 сакавіка 2013 года
Тып Грамадска-палітычная
Выдавец Савет Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі
Галоўны рэдактар Сяргей Міховіч
Заснавана 1921
Мова беларуская, руская
Перыядычнасць 3 разы на тыдзень
Галоўны офіс 220013, г. Мінск, вул. Б. Хмяльніцкага, 10-а.
Тыраж 35 тыс.[1]
Вэб-сайт belniva.sb.by

Гісторыя

правіць

Першы нумар газеты выйшаў 15 студзеня 1921 года.

Спачатку называлася «Белорусская деревня» (на рускай мове), з 1922 г. выходзіла як дадатак да газеты «Звязда», у 1924 г. яна стала самастойнай і называлася «Беларуская вёска» (на беларускай мове), з 1931 па жнівень 1935 г. — «Калгаснік Беларусі», з сакавіка 1945 г. — «Савецкі селянін» (cа снежня 1947 г. на беларускай і рускай мовах), з кастрычніка 1950 г. — «Калгасная праўда» (на беларускай і рускай мовах), з лістапада 1962 г. — «Сельская газета» (на беларускай і рускай мовах, са студзеня 1963 г. на рускай мове), з лютага 1991 г. — «Белорусская нива»[2].

З 4 студзеня 2014 года зноў выходзіць пад назвай «Сельская газета»[3].

Рэдактары

правіць

Супрацоўнікі

правіць

Зноскі

  1. а б Белорусская нива(недаступная спасылка). Minskby.info. Архівавана з першакрыніцы 23 лістапада 2014. Праверана 12 красавіка 2015.
  2. Сельская газета на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
  3. сегодня, СБ-Беларусь. «Белорусская нива» – «Сельская газета»: Эстафета передается сегодня (руск.). www.sb.by (31 снежня 2013). Праверана 22 жніўня 2024.

Спасылкі

правіць