Заслужаны артыст Беларускай ССР

Заслу́жаны арты́ст Белару́скай ССР — ганаровае званне, прысвойвалася Прэзідыумам Вярхоўнага Савета Беларускай ССР і з'яўлялася адной з формаў прызнання дзяржавай і грамадствам заслуг выдатных дзеячаў мастацтва, якія праславіліся ў справе развіцця тэатра, музыкі, кіно, цырка і г. д. Заснавана 4 ліпеня 1940 года. Прысвойвалася рэжысёрам, кампазітарам, дырыжорам, канцэртмайстэрам, мастацкім кіраўнікам музычных, харавых, танцавальных і іншых калектываў, іншым творчым работнікам, музыкам-выканаўцам за высокае майстэрства і садзейнічанне развіццю мастацтва. Наступнай ступенню прызнання было прысваенне звання «Народны артыст Беларускай ССР», затым «Народны артыст СССР».

Заслужаны артыст Беларускай ССР
Апісанне ўзнагароды
Краіна  Беларуская ССР
Рэгіён
Тып нагрудны знак
Каму ўручаецца дзеячам мастацтваў
Кім уручаецца Прэзідыум Вярхоўнага Савета Беларускай ССР[d]
Дата заснавання 1940
Статус не ўручаецца
Старэйшая Народны артыст Беларускай ССР

Пачынаючы з 1919 года і да указа 1940 года прысвойвалася званне «Заслужаны артыст Рэспублікі». Прысвойвалася яно калегіямі Наркамасветы рэспублік, загадамі наркамаў асветы, выканкамамі абласных і краявых саветаў.

15 лістапада 1968 года Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР заснаваў адзіны нагрудны знак для асоб, удастоеных ганаровых званняў Беларускай ССР. Аверс знака быў агульным для ўсіх, на адваротным боку паказвалася найменне адпаведнага ганаровага звання.

Першым з вядомых узнагароджаных у 1935 годзе быў Аркадзь Мікалаевіч Кальцаты — кінарэжысёр і аператар. Апошнім узнагароджаным гэтым ганаровым званнем у 1987 годзе быў Валерый Мікалаевіч Бандарэнка — акцёр.

З распадам Савецкага Саюза ў Беларусі званне «Заслужаны артыст Беларускай ССР» было заменена званнем «Заслужаны артыст Беларусі», пры гэтым, улічваючы заслугі грамадзян Рэспублікі Беларусь, узнагароджаных дзяржаўнымі ўзнагародамі былых СССР і Беларускай ССР, за імі захаваліся правы і абавязкі, прадугледжаныя заканадаўствам былых СССР і Беларускай ССР аб узнагародах.

Гл. таксама

правіць