Валерый Мікалаевіч Бандарэнка
Валерый Мікалаевіч Бандарэнка (1 студзеня 1946, Малая Сазанка[d], Хабараўскі край — 23 кастрычніка 2021[1]) — беларускі акцёр. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1988)[2].
Валерый Мікалаевіч Бандарэнка | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 студзеня 1946 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 кастрычніка 2021[1] (75 гадоў) |
Адукацыя | |
Прафесія | акцёр |
Тэатр | |
Член у | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў у 1967 годзе Дзяржаўны інстытут тэатральнага мастацтва ў Маскве. Працаваў у маскоўскіх тэатрах. 3 1975 года ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя М. Горкага[2].
Член Беларускага саюза кінематаграфістаў з 1991 года, член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1976 года.
Творчасць
правіцьЯго творчасці ўласцівы паглыблены псіхалагізм у распрацоўцы характараў: Гуж («Знак бяды» паводле В. Быкава), Касач («Вяртанне ў Хатынь» паводле А. Адамовіча), Меркурый («Амфітрыён» Б. Луцэнкі і В. Нікіфарава), Аляксандр («Апошнія» М. Горкага), Красноў («Ніначка» М. Ланж’еля), Клаўдзій («Гамлет» У. Шэкспіра) і інш[2].
Зноскі
правіць- ↑ а б Валерий Бондаренко Праверана 16 снежня 2024.
- ↑ а б в Бандарэнка Валерый Мікалаевіч // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2010. — Т. 1. — 704 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0496-9.
Літаратура
правіць- Бандарэнка Валерый Мікалаевіч // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2010. — Т. 1. — 704 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0496-9.