За ўклад у развіццё культуры Беларусі
Нагрудны знак «За ўклад у развіццё культуры Беларусі» — узнагарода Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 чэрвеня 2002 года № 407. Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 9 сакавіка 2017 года. Нумар рэгістрацыі А-226.
Нагрудны знак «За ўклад у развіццё культуры Беларусі» | |
---|---|
Краіна | |
Тып | нагрудны знак[d] |
Кім уручаецца | Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь |
Дата заснавання | 25 чэрвеня 2002 |
Апісанне
правіцьНа падвесцы, якая мае форму ромба з абрэзанамі вугламі залацістага колеру, размешчаны срэбны круг, унутры якога — ліра, пяро і кніга (эмблема міністэрства). Па крузе ў чырвонай аблямоўцы размешчаны надпіс «ЗА ЎКЛАД У РАЗВІЦЦЁ КУЛЬТУРЫ БЕЛАРУСІ».