Мікалай Іванавіч Сеўрукоў
Мікалай Іванавіч Сеўрукоў (нар. 28 чэрвеня 1947, г. Дальні, Кітай) — беларускі баяніст, педагог. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1983). прафесар (1990).
Мікалай Іванавіч Сеўрукоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 28 чэрвеня 1947 (77 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Краіна | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | баяніст, педагог |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў у 1971 годзе Ленінградскую кансерваторыю. З 1966 года выкладчык музычнай школы ў Ленінградзе, з 1972 года — Мінскага музычнага вучылішча імя М. Глінкі, з 1973 года саліст Беларускай філармоніі, адначасова выкладчык Беларускай акадэміі музыкі (у 1981—2011 гадах загадчык кафедры).
Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1976 года, член Беларускага саюза музычных дзеячаў з 1991 года.
Творчасць
правіцьЯго выканальніцкі стыль адметны глыбокім пранікненнем у аўтарскую задуму, віртуозным валоданнем інструментам, раскрываючы яго тэхнічныя і тэмбравыя магчымасці. У рэпертуары творы кампазітараў-класікаў (у пералажэннях) і сучасных аўтараў, у тым ліку беларускіх Я. Глебава, В. Войціка, В. Іванова, В. Помазава, Л. Шлег і інш.
Пра творчасць Сеўрукова зняты тэлефільм «Іграе Мікола Сеўрукоў».
Сярод вучняў Б. Біёчыч, Г. Вінаградскі, І. Квашэвіч, А. Мацкевіч, Н. Слюсар, Ю. Тарасёнак.
Узнагароды
правіцьЛаўрэат Міжнароднага конкурсу баяністаў у ГДР (1971). У 2010 годзе быў узнагароджаны Спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта РБ за выдатныя дасягненні ў вобласці выхавання творчай моладзі і падрыхтоўцы лаўрэатаў міжнародных конкурсаў.
Літаратура
правіць- Шмелькіна І. М. Сеўрукоў Мікалай Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 357. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі
правіць- Сеўрукоў Мікалай Іванавіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»