Раман Міхайлавіч Гегарт
Раман Міхайлавіч Гегарт (нар. 10 кастрычніка 1908, г. Крамянчуг, Палтаўская вобласць — 6 верасня 1982, Масква) — савецкі архітэктар. Заслужаны архітэктар РСФСР (1969)[1].
Раман Міхайлавіч Гегарт | |
---|---|
| |
Дата нараджэння | 10 кастрычніка 1908 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 верасня 1982 (73 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Партыя | |
Член у | |
Працаваў у гарадах | Мінск |
Архітэктурны стыль | Сталінскі ампір |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў Маскоўскі архітэктурны інстытут у 1934 годзе[1]. Працаваў у праектных арганізацыях Масквы[2]. Прыехаў у Мінск для аднаўлення горада пасля Вялікай Айчыннай вайны. У 1949—1954 гадах кіраўнік архітэктурнай майстэрні інстытута Белдзяржпраект. З 1954 года ў праектных арганізацыях Масквы[1].
Член Саюза архітэктараў СССР з 1934 года. Член КПСС з 1940 года[2].
Творчасць
правіцьАсноўныя працы: будынак Галоўнага ўнівермага (1952, з Л. Мелегі), будынкі ўпраўлення Белгалоўэнерга і Беларускага дзяржаўнагаінстытута інжынерных пошукаў Дзяржбуда БССР (1952), тэлевізійнага цэнтра па вул. Камуністычнай (1956) і Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі (1958), жылых дамоў па вуліцах Кірава, Камуністычнай, Чырвонай, Захарава, Казлова (1950—1954) у Мінску; рэстаран «Заслаўе» (1971, з А. А. Воінавым) пад Мінскам[1][2].
Праекты шэрагу жылых і грамадскіх будынкаў у Маскве, Калінінградзе (Маскоўская вобласць), Падольску, Сочы, Серпухаве, за граніцай — у Афганістане, Бірме[2].
Зноскі
Літаратура
правіць- Гегарт Роман Михайлович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- Гегарт Роман Михайлович // Белорусская ССР: Краткая энциклопедия в 5 т. (руск.) / Ред. колл.: П. У. Бровка и др. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. Биографический справочник. — 737 с. — 50 000 экз.
Спасылкі
правіць- Старонка архітэктара Архівавана 6 лістапада 2016. на сайце sovarch.ru