Факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі БДАМ
Факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі БДАМ — адзін з факультэтаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.
Факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі БДАМ | |
---|---|
Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі | |
Дэкан | Ігар Анатолевіч Комар |
Адрас | 220002, г. Мінск, вул. Кісялёва, 61 (інтэрнат), каб. 127 |
Гісторыя
правіцьФакультэт павышэння кваліфікацыі (з 1 студзеня 2012 года — факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі) быў створаны на базе Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі 5 мая 1976 года і з’яўляецца адным з найважнейшых структурных падраздзяленняў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Дзейнасць факультэта накіравана на забеспячэнне прафесійнага развіцця і задавальненне пазнавальных патрэб кіраўнікоў і выкладчыкаў устаноў усіх узроўняў прафесійнай музычнай адукацыі, а таксама выкладчыкаў устаноў адукацыі гуманітарнага профілю (адпаведнай кваліфікацыі), прадстаўнікоў канцэртных арганізацый і ўсіх, хто цікавіцца пытаннямі культуры і мастацтва.
Асноўныя напрамкі
правіць- павышэнне кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў
- перападрыхтоўка кіруючых работнікаў і спецыялістаў
- прафесійная падрыхтоўка рабочых (служачых)
- кваліфікацыйны экзамен пры праходжанні атэстацыі на прысваенне (пацвярджэнне) вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі (для педагагічных работнікаў)
- стажыроўка кіруючых работнікаў і спецыялістаў
- навучальныя курсы