Яўген Пятровіч Гладкоў
Яўген Пятровіч Гладкоў (нар. 11 кастрычніка 1941, в. Іванькава, Пермская вобласць, Расія) — беларускі цымбаліст, педагог, першы выканаўца многіх твораў беларускіх кампазітараў, народны артыст Беларусі.
Яўген Пятровіч Гладкоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 11 кастрычніка 1941 (83 гады) |
Месца нараджэння |
|
Краіна | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Педагог | Іосіф Іосіфавіч Жыновіч |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў эвакуацыі. У 1949 годзе разам з бацькамі прыехаў у Гомель. Вучобу ў сярэдняй школе сумяшчаў з удзелам у мастацкай самадзейнасці. Выступаў з аркестрам народных інструментаў Гомельскага палаца чыгуначнікаў. Першым музычным інструментам была балалайка, але знакавымі для яго сталі цымбалы. У 1959 годзе, скончыўшы школу, паступіў у Гомельскае музычнае вучылішча імя Н. Сакалоўскага (клас цымбалістаў). Пасля заканчэння вучылішча паступіў у Беларускую кансерваторыю (клас І. Жыновіча), якую скончыў у 1968 годзе.
У 1966 годзе стаў выкладчыкам кансерваторыі (з 1980 — загадчык кафедры, з 1987 — прафесар). З 1995 года з’яўляецца членам прэзідыума Сусветнай асацыяцыі цымбалістаў. У 1997 годзе была створана Асацыяцыя беларускіх цымбалістаў, старшынёй якой стаў Я. Гладкоў.
Узнагароды
правіцьУ 1999 годзе яму прысвоена званне народнага артыста Беларусі. Узнагароджаны спецыяльнымі прэміямі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2001, 2011).
Творчасць
правіцьУ 1966 годзе арганізаваў канцэртны ансамбль цымбалістаў «Лілея» Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, які і сёння вядзе актыўную выканальніцкую дзейнасць, папулярызуе лепшыя беларускія народныя песні і танцы, творы беларускіх кампазітараў.
Зноскі
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1997. — Т. 5. — С. 282.
- Весці Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. — 2012. — № 20. — С. 175—179.
- Жизнь в музыке : сборник статей, материалов, документов / [составитель М. С. Григорьев]. — Минск, 2014. — С. 119—123.
- Кто есть Кто в Республике Беларусь. Люди дела : энциклопедия. — Минск, 1999. — С. 106.
- Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.]. — Мінск, 2012. — Т. 3. — С. 50.
- Культура. — 2012. — 7 студзеня (№ 1). — С. 2, 4. Мастацтва. — 2011. — № 7. — С. 12.
- Михаил Солопов. Жизнь в музыке : сборник статей, материалов, документов / [составитель М. С. Григорьев]. — Минск, 2014. — С. 119—123.
- Нёман. — 2015. — № 9. — С. 192—203.
- Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 43.
- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. — Мінск, 1985. — Т. 2. — С. 94.