Аляксандр Рыгоравіч Ціхановіч
Аляксандр Рыгоравіч Ціхановіч (13 ліпеня 1952, Мінск — 28 студзеня 2017, Мінск) — беларускі эстрадны спявак. Заслужаны артыст Беларусі (1991), Народны артыст Беларусі (2006).
Аляксандр Рыгоравіч Ціхановіч | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 13 ліпеня 1952 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 студзеня 2017(64 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | спявак |
Інструменты | бас-гітара і вакал |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 13 ліпеня 1952 года ў Мінску. Падчас вучобы ў Сувораўскім ваенным вучылішчы іграў на трубе ў ваенным духавым аркестры. У гэтыя ж гады ўваходзіў у склад маладзёжнага гурта «Факіры», які выконваў папулярныя эстрадныя кампазіцыі.
Скончыў Маладзечанскае музычнае вучылішча, у 1982 годзе Беларускую кансерваторыю. З 1971 года ў Беларускай філармоніі, саліст ВІА «Верасы». З 1987 года саліст-вакаліст Дзяржаўнага аркестра сімфанічнай і эстраднай музыкі Беларусі. З 1988 года — стваральнік і кіраўнік (з жонкай Ядвігай Паплаўскай) першага ў Беларусі Тэатра песні і студыі пры ім (у 2003 годзе пераўтвораны ў прадзюсерскі цэнтр «Прафіартвідыён»). Адначасова з 2001 года — музычны кіраўнік беларускага канала «Сталічнае тэлебачанне». Выступаў з Паплаўскай у складзе эстрадна-вакальнага дуэта. Аўтар папулярных эстрадных песень.
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 сакавіка 2006 года № 185 за значны асабісты ўклад у развіццё нацыянальнай культуры, захаванне і прапаганду лепшых музычных традыцый Аляксандру Ціхановічу і яго жонцы Ядвізе Паплаўскай прысвоены званні «Народны артыст Беларусі».
Памёр 28 студзеня 2017 года пасля шэрагу цяжкіх хвароб[1].
Крыніцы
правіцьЛітаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — 512 с.: іл.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Аляксандр Рыгоравіч Ціхановіч