Віктар Пятровіч Помазаў
Віктар Пятровіч Помазаў (1949, Юркавічы, Гомельскі раён, Гомельская вобласць — 1986) — беларускі кампазітар. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1986). Член Беларускага саюза кампазітараў (1978).
Віктар Пятровіч Помазаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 1949 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1986 |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі |
БіяграфіяПравіць
Скончыў Беларускую кансерваторыю па класу кампазіцыі дацэнта П. П. Падкавырава (1976) і асістэнтуру-стажыроўку пад кіраўніцтвам прафесара Я. А. Глебава (1979). Харэаграфічныя навелы: «Дзяды» (1980), «Перапёлачка», «Крыжачок», (1982), «Таўкачыкі» (1983), «Лялькі-сувеніры» (1985). Вакальна-сімфанічныя паэмы: «Памяць» (словы народныя, 1984), «Янка Купала» (1984); народныя ецэны «Калядкі» для хору, «траістай музыкі» і ўдарных (1976). Кантаты: «Песня згоды» (сл. П. Макаля, 1979), рытуал «Заручыны» (словы народныя, 1984).
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 12: Палікрат — Праметэй. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12), ISBN 985-11-0035-8.