Першыя выпрабаванні
Першыя выпрабаванні (іншыя назвы: «Насустрач буры», «На ростанях»[1]) — двухсерыйны гісторыка-рэвалюцыйны кінараман, зняты паводле трылогіі Якуба Коласа «На ростанях» на кінастудыі «Беларусьфільм» у 1960—1961 гадах рэжысёрам У. У. Корш-Сабліным.
Першыя выпрабаванні![]() | |
---|---|
Жанр | гістарычны фільм |
Рэжысёр | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Кінакампанія | Беларусьфільм |
Краіна | |
Мова | руская |
Год | 1961 |
IMDb | ID 0314500 |
Прэм’ера 1 серыі адбылося 28 ліпеня 1960 года, 2 серыя — 4 верасня 1961 года.
Сюжэт
правіцьДзеянне фільма прымеркавана да падзей рэвалюцыі 1905—1907 гадоў у Расійскай імперыі. У адрозненне ад арыгінальнага твора Якуба Коласа ў фільме ўведзены новыя героі, крыху зменена храналогія падзей, матывацыя ўчынкаў герояў, і, у цэлым, сюжэт. Малады інтэлігент Андрэй Лабановіч прыязджае настаўнічаць у беларускае палескае сяло Цельшына. Тут А. Лабановіч уступае ў фіктыўны шлюб з рэвалюцыянеркай Вольгай Андросавай. Шляхцянка Ядвіся, якую кахае Андрэй, згаджаецца чакаць ягонага разводу. На нелегальным з’ездзе настаўнікаў А. Лабановіча арыштоўваюць. Ядвіся хоча шчаслівага сямейнага жыцця без палітычных узрушэнняў і моліць Андрэя забыцца пра яго. Разам з Андрэем у турму адправілася Вольга Андросава. Да творчых удач здымачнай групы крытыкі адносяць выяўленчае рашэнне фільма: натурныя эпізоды беларускай прыроды, якія блізкія стылю коласаўскай прозы. Адзначана таксама яркая гульня А. Кістава (бацька Уладзімір) і Г. Глебава (дзяк Буцяноўскі).
Літаратура
правіць- Игорь Авдеев, Лариса Зайцева Все белорусские фильмы : каталог-справочник. Игровое кино (1926—1970). — Минск: Беларуская навука, 2001. — Т. 1. — 240 с. — ISBN 985-08-0023-2
Зноскі
- ↑ Игорь Авдеев, Лариса Зайцева Все белорусские фильмы : каталог-справочник. Игровое кино (1926-1970). — Минск: Беларуская навука, 2001. — Т. 1. — 240 с. — ISBN 985-08-0023-2