Ціль Уленшпігель (балет)

балет Яўгена Глебава

Ціль Уленшпігель — балет у 3-х дзеях кампазітара Яўгена Глебава, створаны ім у 1974 годзе паводле матываў рамана Шарля дэ Кастэра  (руск.)[1].

Ціль Уленшпігель
Жанр балет
Заснаваны на рамане  (руск.) Шарля дэ Кастэра  (руск.), лібрэта А. Дадзішкіліані
Кампазітар Яўген Глебаў
Краіна БССР

Вобраз Тыля Уленшпігеля правіць

 
Народная кніга пра Уленшпігеля. Тытульны ліст выдання 1515 года

Тыль Уленшпігель  (руск.) (нідэрл.: Tijl Uilenspiegel, н.-ням.: Dyl Ulenspegel, ням.: Till Eulenspiegel) — персанаж сярэднявечных нідэрландскіх і нямецкіх легенд[2].

Яго вобраз па-рознаму інтэрпрэтуюць у нямецкім і фламандскім фальклоры ў XIV стагоддзі.

Але гэта заўсёды — жабрак-валацуга, прадстаўнік самых сацыяльных нізоў, безжурботны вандроўнік.

Гісторыя пастановак правіць

Упершыню быў пастаўлены ў Мінску Беларускім дзяржаўным тэатрам оперы і балета ў 1974 (прэм'ера 29 снежня 1974 года). Лібрэта і харэаграфія Атар Дадзішкіліані, дырыжор-пастаноўшчык Таццяна Каламійцава, мастак Валерый Левенталь  (руск.). Тыль — Віктар Саркісьян, Неле — Людміла Бржазоўская[3], Філіп — Уладзімір Камкоў[4].

У 1975 г. балет быў пастаўлены Львоўскім дзяржаўным тэатрам оперы і балета (прэм'ера 26 красавіка 1975). Дырыжор-пастаноўшчык С. Арбіт, балетмайстар-пастаноўшчык Міхаіл Заслаўскі  (укр.), мастак Н. Беўзенка-Занкіна.

Потым пастаноўка прайшла ў Чалябінску (1976, балетмайстар В. Бутрымовіч)[4].

У 1976 г. балет быў прыняты да пастаноўкі ў Ленінградскім тэатрам оперы і балета імя С. Кірава[1][5]. Дырыжор Я. Фядотаў, балетмайстар-пастаноўшчык Валянцін Елізар'еў, мастак Я. Лысік, але так і быў зняты з рэпертуара. У 1978 Валянцін Елізар'еў аднавіў пастаноўку ў Мінску. Балет таксама быў пастаўлены ў Хельсінкі (Фінляндыя).

У 2004 В. Елізар'еў зноў звярнуўся ў Мінску да балета. Трэцяя рэдакцыя атрымала назву «Легенда пра Уленшпігеля» (адноўлена сцэнаграфія Я. Лысіка)[1], дырыжор — В. Воліч[6]. Спектакль да гэтага часу карыстаецца заслужанай папулярнасцю і любоўю гледача. 5 красавіка 2010 у рамках адкрыцця Года культуры Беларусі ў Расійскай Федэрацыі быў паказаны на сцэне Вялікага тэатра Расіі.

Сюжэт правіць

Сюжэт пабудаваны на літаратурным творы Шарля дэ Костэра, у якім Тыль перарадзіўся ў народнага героя і змагара з засіллем ворагаў. Дзеянне адбываецца ў сярэдзіне XVI стагоддзя ў Фландрыі, у часы зверстваў інквізіцыі, заснаванай іспанскім каралём Філіпам II[1].

Асноўная тэма балету — барацьба нідэрландскага народа супраць іспанскага гвалту, бязмежнай улады жорсткага і фанатычнага караля Філіпа II[7].

Тыль Уленшпігель — аднагодак Філіпа Другога, яны нарадзіліся адначасова, але ў розных месцах, у розных сем'ях і ў розных сацыяльных асяроддзях. Іх вобразы супрацьпастаўленыя адзін аднаму[8].

Музыка правіць

У гэтым балеце кампазітар ярка паказаў вобраз легендарнага народнага героя Тыля Уленшпігеля. У творы з'яўляюцца рысы філасофскай, лірыка-псіхалагічнай драмы[7].

Для балета характэрна сацыяльная накіраванасць, высокі гуманізм і грамадскі пафас балета, выразныя лейтматывы, эмацыйнае напружанне, дынамізм, рэльефнасць музыкі. У музыцы былі выкарыстаны бельгійскія і фламандскія мелодыі 15-18 стагоддзяў. Кампазітар робіць зварот да традыцыйных формаў балета — лірычнага адажыа, сольных танцавальных нумароў, пантамім, скразных разгорнутых сцэн. У балеце яркая аркестравая партыя[7].

Акцёры правіць

Цікавыя факты правіць

Балет стаў першым беларускім музычна-сцэнічным творам, пастаўленае за мяжой[7]. У 2013 годзе балет быў сыграны на сцэне ў соты раз[6].

Зноскі

  1. а б в г Легенда об Уленшпигеле Архівавана 24 лістапада 2014. (руск.)
  2. Литературные герои. — Академик. 2009. ТИЛЬ УЛЕНШПИГЕЛЬ
  3. Бржозовская Людмила Генриховна // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 81. — 737 с.
  4. а б «ТИЛЬ УЛЕНШПИГЕЛЬ»
  5. Валентин Николаевич Елизарьев(недаступная спасылка) (руск.)
  6. а б Балет «Легенда пра Уленшпігеля» сыгралі ў соты раз
  7. а б в г Лекції — Білоруська музика Архівавана 29 лістапада 2018. (укр.)
  8. Мероприятие «Легенда об Уленшпигеле» уже прошло. Архівавана 29 сакавіка 2010.
  9. Першы выканаўца
  10. Першая выканаўца

Літаратура правіць

  • Зубрич И. «Тиль Уленшпигель» Е. Глебова / / Белорусская музыка. Вып. 1. Мн., 1975.
  • Чурко Ю. М. «Тиль Уленшпигель». // Энциклопедия «Балет». М., 1981
  • Шантырь Г. «Тиль Уленшпигель» (балет Е. Глебова) // Музыкальная жизнь. 1975. № 13.

Спасылкі правіць