Валянцін Мікалаевіч Елізар’еў
Валянцін Мікалаевіч Елізар’еў (нар. 30 кастрычніка 1947, Баку) — савецкі, беларускі артыст балета, харэограф, балетмайстар, балетны педагог. Народны артыст Беларускай ССР (1979), Народны артыст СССР (1985). У 1996 годзе за харэаграфію і пастаноўку балета «Рагнеда» удастоены звання «Найлепшы харэограф года» і прэміі Benois de la Danse Міжнароднай асацыяцыі танца,
Валянцін Мікалаевіч Елізар’еў | |
---|---|
Дата нараджэння | 30 кастрычніка 1947 (77 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Жонка | Маргарыта Мікалаеўна Ізворска-Елізар'ева |
Адукацыя | |
Прафесія | балетмайстар, харэограф, артыст балета, танцавальны педагог, выкладчык універсітэта |
Тэатр | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьСкончыў Акадэмію рускага балета імя А. Я. Ваганавай (1967), балетмайстарскае аддзяленне Ленінградскай дзяржаўнай кансерваторыі імя М. А. Рымскага-Корсакава (1973). Працаваў кіраўніком харэаграфічнага гуртка ДК імя 1-й Пяцігодкі ў Ленінградзе (1967—1968), у 1968—1970 — кіраваў студыяй танца Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта.
У 1973 годзе 26-гадовы Валянцін Елізар’еў стаў галоўным балетмайстарам Нацыянальнага акадэмічнага тэатра оперы і балета Беларусі. У 1982 годзе па стыпендыі ЮНЕСКА стажыраваўся ў галіне рэжысуры балета ў Парыжы (Францыя).
У 1992—1996 гадах мастацкі кіраўнік балетнай трупы Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь, у 1996—2009 — мастацкі кіраўнік-дырэктар Нацыянальнага акадэмічнага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь. З 2018 па 2021 год — мастацкі кіраўнік Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі.
З 1995 года прафесар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. З 1997 года акадэмік Пятроўскай акадэміі навук і мастацтваў (Санкт-Пецярбург). З 1996 года акадэмік Міжнароднай славянскай акадэміі (Масква).
З 1996 года член Савета Еўропы па культуры. У 2000—2008 гадах член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Сям’я
правіцьЖонка — оперны рэжысёр, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР, доктар філасофскіх і педагагічных навук, прафесар Беларускай Акадэміі музыкі, педагог Маргарыта Ізворска-Елізар'ева.
Дзеці: сын — Аляксандр, дачка — Ганна, унукі — Баян, Руслан, Мікіта
Творчасць
правіцьПастаноўкі балетаў на беларускай сцэне
правіць- «Кармэн-сюіта » Ж. Бізе—Р. Шчадрын (1974), аднаўленне 2019.
- «Стварэнне свету» А. Пятроў (1976),
- «Ціль Уленшпігель» Я. Глебаў (1978; у 2004-м узноўлены пад назвай «Легенда пра Уленшпігеля»),
- «Спартак » А. Хачатуран (1980),
- «Адажыета» Г. Малер (1981);
- «Шчаўкунок» П. Чайкоўскі (1982),
- «Карміна Бурана » К. Орф (1983),
- «Балеро » М. Равель (1984),
- «Лебядзінае возера» П. Чайкоўскі (мастацкі кіраўнік пастаноўкі) (1985)
- «Вясна свяшчэнная » І. Стравінскі (1986),
- «Рамэа і Джульета» С. Пракоф’еў (1988),
- «Дон Кіхот» Л. Мінкус (1989),
- «Страсці» («Рагнеда») А. Мдывані (1995),
- «Вясна свяшчэнная » І. Стравінскі (1997, 2-я рэдакцыя),
- «Жар-птушка» І. Стравінскі (1998),
- «Спячая прыгажуня» П. Чайкоўскі (2001).
- «Бахчысарайскі фантан » Б. Асаф’еў (2007) (мастацкі кіраўнік пастаноўкі)
- Юбілейны канцэрт «Балет — мастацтва думкі» (2017)
- «Спартак » А. Хачатуран (2017) (другая рэдакцыя)
- «Рамэа і Джульета» С. Пракоф’еў (2018) (новая аўтарская рэдакцыя)
- «Стварэнне свету» А. Пятроў (2019) (новая аўтарская рэдакцыя)
- «Шчаўкунок» П. Чайкоўскі (2020) (новая аўтарская рэдакцыя)
- «Лебядзінае возера» П. Чайкоўскі (2021) (новая аўтарская рэдакцыя)
- «Спячая прыгажуня» П. Чайкоўскі (2022) (новая аўтарская рэдакцыя)
- «Дон Кіхот» Л.Мінкус (2023) (новая аўтарская рэдакцыя)
Творчасць Валянціна Елізар’ева садзейнічала сусветнаму прызнанню беларускага балета.
Пастаноўкі балетаў на замежнай сцэне
правіць- 1973 — А. Пятроў «Неўміручасць» (Маскоўскі класічны балет, Расія)
- 1974 — С. Пракоф’еў «Класічная сімфонія» (Маскоўскі класічны балет, Расія)
- 1976 — Р. Шчадрын «Настроі» (Вялікі тэатр Саюза ССР, Расія)
- 1977 — Я. Глебаў «Легенда пра Ціля» (Ленінградскі тэатр оперы і балета імя Кірава, Расія)
- 1979 — Балеты Валянціна Елізар’ева («Класічная сімфонія» С. Пракоф’ева, «Адажыета» Г. Малера, «Кармэн-сюіта » Ж. Бізэ—Р. Шчадрына) (Вялікі тэатр, Варшава, Польшча)
- 1990 — А. Адан «Жызэль » (Славенскі тэатр оперы і балета, Любляна, Югаславія)
- 1993 — Л. Мінкус «Дон Кіхот» (Тэатр оперы і балета, Стамбул, Турцыя)
- 1995 — А. Хачатуран «Спартак » (Тэатр оперы і балета, Анкара, Турцыя)
- 2003 — Ц. Пуні «Эсмеральда » (Тэатр NBA Ballet Company, Токіа, Японія)
- 2010 — А. Хачатуран «Спартак » (Каірскі оперны тэатр, Егіпет)
- 2011 — Л. Мінкус «Дон Кіхот» (Japan Ballet Association, Токіа, Японія)
- 2013 — П. Чайкоўскі «Лебядзінае возера» (Japan Ballet Association, Токіа, Японія)
- Харэаграфічныя мініяцюры і аднаактныя балеты: «Кантрасты» на музыку Р. Шчадрына, «Дарога» на музыку М. Самойлава, «Паэма» на музыку А. Пятрова и др.
У кіно і на тэлебачанні
правіць- 1975 — «Фантазія» (тэлефільм-балет) А. Эфраса па аповесці «Вясновыя воды» І. Тургенева (з удзелам М. Плісецкай, фрагменты з музыкі П. Чайкоўскага) (Масква, ЦТ)
- 1979 — «Стварэнне» (тэлефільм) В. Шавялевіча (Мінск, БТ)
- 1987 — «Вяртанне „Вясны“» А. Канеўскага (Мінск, «Беларусьфільм»)
- 1988 — «Вясна свяшчэнная», відэафільм (Мінск, «Белвідэацэнтр»)
- 1990 — «Рамео і Джульета» (відэафільм) М. Лук’янава (Мінск, «Белвідэацэнтр»)
- 1991 — «Дон Кіхот» (відэафільм) Г. Мікалаева (Мінск, «Белвідэацэнтр»)
- 1992 — «Балеро» (відэафільм) Г. Мікалаева (Мінск, «Белвідэацэнтр»)
- 1992 — «Кармен-сюіта» (відэафільм) Г. Мікалаева (Мінск, «Белвідэацэнтр»)
- 1992 — «Карміна Бурана» (відэафільм) В. Шавялевіча (Мінск, «Белвідэацэнтр»)
- 1992 — «Щелкунчик» (відэафільм) В. Шавялевіча (Мінск, «Белвідэацэнтр»)
- 1993 — «Валянцінаў дзень» (тэлефільм) В. Шавялевіча (Мінск, «Белвідэацэнтр»)
- 1993 — «Спартак» (відэафільм) В. Шавялевіча (Мінск, «Белвідэацэнтр»)
- 1995 — «Страсці»(«Рагнеда») (відэафільм) В. Шавялевіча (Мінск, «Белвідэацэнтр»)
- 1998 — «Жар-птушка» (відэафільм) В. Шавялевіча (Мінск, «Белвідэацэнтр»)
- 2000 — «Спартак» (тэлефільм) В. Шавялевіча (Мінск, «Белвідэацэнтр»)
- 2001 — «Работа, якая называецца сачыненнем» (відэафільм) В. Шавялевіча (Мінск, «Белвідэацэнтр», ТРА Саюза)
- 2002 — «Валянцін Елізар’еў» (відэафільм) В. Шавялевіча (Мінск, «Белвідэацэнтр»)
- 2003 — «Валянцін Елізар’еў — люстэрка часу» (хранікальна-дакументальны фільм) В. Шавялевіча (Мінск, «Белвідэацэнтр»)
- 2003 — «Некалькі гісторый з жыцця харэографа» (відэафільм) В. Шавялевіча (Мінск, ТРА Саюза)
- 2003 — «Балет, балет, балет», да 70-годдзя беларускага балета. Хроніка-дакументальны фільм В. Шавялевіча (Мінск, «Белвідэацэнтр»)
- 2008 — «Шклоўскі афорт» (хранікальна-дакументальны фільм) Ю. Цвяткова (Мінск, «Белвідэацэнтр»)
- 2012 — «Беларускі балет. Гісторыя» (мастацка-публіцыстычны фільм) А. Лукашэвіча (Мінск, «Белвідэацэнтр»)
- 2014 — «Рагнеда». Інтрыга парыжскай сцэны. Тэлефільм Н. Голубевай і Т. Краўчанка (Мінск, «Зваротны адлік АНТ»)
- 2014 — «Агульны Інтарэс» № 269 ад 09.12.2014 (Міждзяржаўная ТРК «МІР»)
- 2017 — «Панарама з Я. Айзіковічам». ТАА «Кінаманія» па заказу ДУ «ТРА саюзнай дзяржавы»
- 2017 — «Майстры і куміры. Народны артыст СССР і Беларусі — Валянцін Елізар’еў» (Мінск, ТК «Беларусь 3»)
- 2017 — «Балет — мастацтва думкі», Хроніка-дакументальны фільм. Рэжысёры: Алег Лукашэвіч, Аляксандр Аляксееў (Мінск, ТК «Беларусь 1»)
- 2017 — «Камертон», Народны артыст СССР Валянцін Елізар’еў (Мінск, ТК «Беларусь 3»)
- 2017 — Валянцін Елізар’еў — пра свой юбілей, натхненне, сапраўднае і будучае балета (ТК СТВ)
- 2019 — «Тэатр у дэталях. Балет „Рамэа і Джульета“» (Мінск, ТК «Беларусь 3») [1]
- 2019 — «Маркаў. Нічога асабістага» (Мінск, ТК «АНТ») [2]
- 2019 — «У людзях» (РТР-Беларусь) [3]
- 2020 — «Тэатр у дэталях. Балет „Стварэнне свету“» (Беларусь 3) [4]
- 2022 — «Елізар’еў» (Мінск, «Белтэлерадыёкампанія», Агенцтва тэлевізійных навін)
- 2024 — «Скажынемаўчы», Народны артыст СССР і БССР, лаўрэат Дзяржпрэміі Валянцін Елізар’еў (Мінск, ТК «Беларусь 1»)[5]
Прызнанне
правіць- Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР (1976)
- Народны артыст Беларусі (1979)
- Народны артыст СССР (1985)
- Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры (1996, у аўтарскім калектыве) — за балет «Страсці» («Рагнеда»).
- Лаўрэат прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва за 2017—2018 гады (Расія-Беларусь)
- Спецыяльная прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне харэаграфічнага мастацтва і ўклад у развіццё міжнародных сувязяў Рэспублікі Беларусь (1998, 2001)
- Ганаровы грамадзянін Мінска (2007)
- Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета Беларускай ССР
- Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета Літоўскай ССР
- Прыз «Benois de Danse» Міжнароднай асацыяцыі танца (1996)
- «Чалавек года ў вобласці музычнага мастацтва» з уручэннем прыза «Залатая Нефертыці» (1996)
- «Чалавек года ў галіне культуры» (2017)
- Ордэн Францыска Скарыны (Беларусь, 1997).
- Ордэн Айчыны III ступені (Беларусь, 2003)
- Ордэн Айчыны II ступені (Беларусь, 2007)
- Ордэн Дружбы народаў (СССР, 1981)
- Лаўрэат прэміі імя Е. Міровіча (1996)
- Ордэн «За ўнёсак у развіццё расійскай культуры і супрацоўніцтва» (2005).
- Медаль Сяброўства (В’етнам, 1983)
- Медаль Пушкіна (2007)
- Медаль «Benedictvs XVI Pont.Max.Anno III» (Вацікан, 2008)
- Медаль ЮНЕСКА «Пяць кантынентаў» (Парыж, 2016)
- Прэмія Усесаюзнага конкурса балетмайстраў (Масква, 1972)
- Прэмія за лепшую сучасную харэаграфію 7-га Міжнароднага конкурса артыстаў балета і харэографаў (Масква, Вялікі тэатр; 1993)
- Лаўрэат Нацыянальнай тэатральнай прэміі (Мінск; 2011, 2021, 2023 гады)
- «Крыштальная Паўлінка» — галоўны прыз Саюза тэатральных дзеячаў Беларусі (2012)
- Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета Літоўскай ССР (1976)
- Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета Беларускай ССР (1983)
- Ганаровая грамата Савета Рэспублікі Нацыянальнага склікання Рэспублікі Беларусь (2007)
- Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2007)
- Падзяка Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь (2012)
- Ганаровы знак Міністэрства культуры РБ «За значны асабісты ўклад у развіццё беларускай культуры» (1997)
- Нагрудны знак Міністэрства культуры РБ «За ўклад у развіццё культуры Беларусі» (2003)
- прафесар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (з 1995).
- член Савета Еўропы па культуры (з 1996).
- акадэмік Міжнароднай славянскай акадэміі.
- акадэмік Пятроўскай акадэміі навук і мастацтваў (з 1997).
- Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2000—2008).
- Ганаровы грамадзянін горада Мінска (2007)
- Ганаровы нагрудны знак «Shusha 270» Міністэрства культуры Азербайджана (2022)
Зноскі
- ↑ https://www.youtube.com/watch?v=9fNOatsH6A8
- ↑ https://www.youtube.com/watch?v=MPEJjv19YJo
- ↑ https://www.youtube.com/watch?list=PLwv42PED2hOWpnzcbGFUw1sz-UWve5KmP&v=zY0c5mXLJkk&feature=emb_logo
- ↑ https://www.youtube.com/watch?v=pb7rLl_xpGI&feature=emb_logo
- ↑ Народный артист СССР и БССР, лауреат Госпремии | Валентин Елизарьев | СКАЖИНЕМОЛЧИ(нявызн.). Праверана 22 сакавіка 2024.
Літаратура
правіцьРаздзел трэба цалкам перапісаць. |
- Шумілава Э. І. «Праўда балета» (Масква, выд. «Мастацтва», 1976)
- Аркіна Н. Я. «Савецкія балетмайстары: новыя імёны» (Масква, выд. «Веды», 1979)
- «Музыка і харэаграфія сучаснага балета» (выпуск 3) (Ленінград, выд. «Музыка», 1979)
- «Балет. Энцыклапедыя» (Масква, выд. «Савецкая энцыклапедыя», 1981)
- Чурко Ю. М. «Беларускі балетны тэатр» (Мінск, выд. «Беларусь», 1983)
- Чурко Ю. М. «Беларускі балет у асобах» (Мінск, выд. «Беларусь», 1988) — ISBN 5-338-00345-7
- The International Encyclopedia of Dance. Edited by Selma Jeanne Cohen and DANCE PERSPECTIVES FOUNDATION. Oxford University Press. 1998. ISBN 9780195173697
- Чурко Ю. М. «Лінія, якая сыходзіць у бясконцасць» (Мінск, выд. «Полымя», 1999) — ISBN 985-07-0368-7
- バレエ 誕生から現代までの歴史』 薄井憲二著 音楽之友社 1999年 ISBN 4-276-25013-7
- Бяляева-Чэламбіцька Г. У. «Балет: эпоха Sovietica» (1917—1991) (Масква, выд. «Універсітэт Наталлі Несцеравай», 2005)- ISBN 5-901617-51-7
- Мушынская Т. М. «Валянцін Елізар’еў» (Мн., 1997) — паралельна на беларускай, рускай і англійскай мовах,
- Мушынская Т. М. «Валянцін Елізар’еў» (другое, дапоўненае выданне, Мн., 2003) — паралельна на беларускай, рускай і англійскай мовах,
- В.Ф. Голубеў, А.А. Смольский і інш. Хто ёсць хто ў Беларусі. Хто есць хто ў Беларусі. Who is who in Belarus. — Мэджик Мэм, 2001. — 320 с. — ISBN 985-6544-16-5. Чурко Ю. М. «Хореография в зеркале критики» (Минск, изд. «БГУ культуры и искусств», 2010) — ISBN 978-985-6798-57-6
- Чурко Ю. М. «Pro танец» (Мінск, выд. «Чатыры чвэрці», 2011) — ISBN 978-985-6981-80-0
- «Беларусы, якія праславілі Расію. Рускія, якія праславілі Беларусь» (Мінск, БЕЛТА, 2011) — ISBN 978-985-6828-72-3
- «БАЛЕТ XX ВЕК». (Москва, изд. «Балетный круг», 2011) — ISBN 978-5-901818-17-6
- Мільто І. П. «Валянцін Елізар’еў — мастак і чалавек» (Мінск, выд. «Чатыры чвэрці», 2012) — ISBN 978-985-7026-79-1
- «Танцавальны лабірынт. IFMC» (Мінск, выд. «Мэджык», 2013) — ISBN 978-985-6473-97-8
- Васеніна А. «Сучасны танец постсавецкага пространства». Арт. Уланоўскай С. «Елізар’еўская школа». (Масква, выд. «Балетный круг», 2013) — ISBN 978-5-901818-12-1
- «Тут музыка вянчае танец». 50 гадоў кафедры харэаграфіі СПб дзярж. кансерваторыі імя М. А. Рымскага-Корсакава. (выд. «Кампазітар — Санкт-Пецярбург», 2013) — ISBN 978-5-7379-0610-8
- Большая энциклопедия Большого театра Беларуси. — Минск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2014. — ISBN 978-98511-0827-1.
- Лохава Г. «Саркіс і Лапачка». — Мінск, «Чатыры чвэрці», 2016. ISBN 978-985-581-038-5
- Розанава В. «Прыма-балерына Кацярына Борчанка. Інтрыгуючы талент» (Санкт-Пецярбург, выд. «Балтыйскія сезоны», 2016) — ISBN 978-5-903368-95-2
- В. Уральская «БАЛЕТ назіранні, заметкі, разважанні». Серыя — Балетны круг (Масква "Рэдакцыя журнала «Балет», 2016) — ISBN 978-5-901818-26-8
- Л. Абызава «Гісторыя харэаграфічнага мастацтва. Айчынны балет XX — пачатку XXI стагоддзя» («Кампазітар — Санкт-Пецярбург, 2017») — ISBN 978-5-7379-0501-9
- «Беларуская дзяржаўная кансерваторыя — акадэмія музыкі. Гісторыя ў асобах 1932—2017» (Мінск, «Мастацкая літаратура», 2017) — ISBN 978-985-02-1800-1
- Чурко Ю. М. Дыялогі, ці Валянцін Елізар’еў: «Балет — мастацтва думкі» (Мінск, выд. Лукашэвіч А. В., 2017) — ISBN 978-985-90433-1-4
- Фотаальбом «ІМГНЕННІ. Валянцін Елізар’еў. Кастрычнік — Лістапад 2017». Фатограф Аляксей Казнадзей, www.kaznadey.com (Мінск, 2018)
- Валянцін Елізар’еў. «Спартак». Рэпартаж з сучаснага часу: каталог / Аўтар тэксту Саша Варламов; фатограф Мікіта Фядосік. — Мінск: Дзівімакс, 2017.
- «Мікалай Цыскарыдзэ. Дзённік рэктара. 2016—2018». Складальнік і рэдактар — Г. Пятрова (Выдавецтва АРБ, Санкт-Пецярбург, 2018) — ISBN 978-5-93010-118-8
- Фотаальбом «ІМГНЕННІ. „Рамэа і Джульета“. Валянцін Елізар’еў. Лістапад — снежань 2018 г.» Фатограф Аляксей Казнадзей, www.kaznadey.com (Мінск, 2019)
- Фотаальбом «ІМГНЕННІ. „Стварэнне свету“. Валянцін Елізар’еў. Снежань 2019 г.» Фатограф Аляксей Казнадзей, www.kaznadey.com (Мінск, «Рэгістр», 2020) — ISBN 978-985-7215-34-8
- Фотаальбом «ІМГНЕННІ Валянціна Елізар’ева „Шчаўкунок“. Верасень-Снежань, 2020». Фатограф Аляксей Казнадзей, www.kaznadey.com (Мінск, «Рэгістр», 2021) — ISBN 978-985-90456-6-0
- Ю. Чурко «Харэаграфія — выпадковасць, якая стала лёсам» — Мінск: «Чатыры чвэрці», 2021. — ISBN 978-985-581-477-2
- Плескачэўская І. Феномен Валянціна Елізар’ева. — Мінск: Выд. «Звязда», 2022. — ISBN 978-985-575-339-2
- Прыгодзіч З. Творцы. — Кн. 3. — Мінск: «Мастацкая літаратура», 2022 — ISBN 978-985-02-2099-8
- Плескачэўская І. Валянцін Елізар’еў. Палёт насустрач жыццю. Як нараджаецца балет. — Масква: АСТ, 2023. — ISBN 978-5-17-149413-1
- Прыгодзіч З. К. Незабыўныя сустрэчы-2 — Мінск: «Деловая печать». 2023 — ISBN 978-985-90586-1-5
- Буклет. «Валянцін Елізар’еў. 50 год творчай дзейнасці». Складальнікі: Вольга Ягорава, Наталля Баграцова. (Вялікі тэатр Беларусі, 2023).
- І. Плескачэўская «Плісецкая стыхія на імя Майя. Партрэт на фоне эпохі» (Масква, выд. АСТ, 2024) — ISBN 978-5-17-108528-5