Маргарыта Мікалаеўна Ізворска-Елізар’ева
Маргарыта Мікалаеўна Ізворска-Елізар’ева (13 лютага 1946, г. Бяла-Слаціна, Балгарыя) — беларускі рэжысёр оперы, педагог. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1990).
Маргарыта Мікалаеўна Ізворска-Елізар'ева | |
---|---|
Дата нараджэння | 13 лютага 1946 (78 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Муж | Валянцін Мікалаевіч Елізар’еў |
Адукацыя | |
Прафесія | оперны рэжысёр, музычны педагог |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыла Балгарскую (1969) і Ленінградскую (1974) кансерваторыі. У 1975-94 гг. рэжысёр Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі, з 1975 года выкладае ў Беларускай кансерваторыі. У беларускім тэатры паставіла оперы «Дон Карлас» Джузэпэ Вердзі (1979), «Служанка-пані» Дж. Б.Пергалезі (1981), «Севільскі цырульнік» Дж. Расіні (1986), «Чароўная флейта» В. А. Моцарта (1987).
У 2002—2009 гадах мастацкі кіраўнік Нацыянальнага тэатра оперы Беларусі.
Добраахвотна сышла з тэатра пасля звальнення ў 2009 годзе Валянціна Елізар’ева.
З 2021 года мастацкі кіраўнік Нацыянальнага тэатра оперы і балета[1].
Зноскі
- ↑ https://news.tut.by/culture/719423.html Архівавана 18 лютага 2021.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2