Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр юнага гледача
Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр юнага гледача — тэатр горада Мінска, рэпертуар якога складаецца з пастановак для дзяцей і падлеткаў.
Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр юнага гледача | |
---|---|
Заснаваны | 1931, 1956 |
Заснавальнік | Мікалай Аляксандравіч Кавязін |
Будынак тэатра | |
Краіна | |
Размяшчэнне | |
Будынак | вул. Энгельса, д. 26, г. Мінск |
Дырэктар | Вера Аляксандраўна Палякова-Макей |
Мастацкі кіраўнік | Уладзімір Канстанцінавіч Савіцкі |
Сайт | beltuz.by |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьТэатр быў створаны ў Мінску ў 1931 годзе рэжысёрам Мікалаем Кавязіным. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны спыніў сваё існаванне.
Будынак Тэатра юнага гледача (вуліца Энгельса, 26) з’яўляецца помнікам савецкай архітэктуры, прыклад творчага выкарыстання элементаў класіцыстычнай архітэктурнай спадчыны. Пабудаваны ў 1936—1937 гг. (арх. Аляксандр Пятровіч Воінаў, У. М. Вараксін) у адным комплексе з Палацам піянераў і школьнікаў (вул. Кірава, 16). Разбураны ў гады Вялікай Айчыннай вайны і адноўлены ў 1952—1954 гг. у некалькі змененым выглядзе. Па магчымасці была выкарыстана старая каробка з прыбудовай новай сцэнічнай часткі. Галоўны фасад у асноўных рысах захаваў даваеннае архітэктурнае вырашэнне. Нягледзячы на распрацоўку праекта капітальнага рамонту ў 1972 г., да нашага часу захавалася аздабленне інтэр'ераў, выкананае паводле праекта аднаўлення тэатра ў 1951—1952 гг. пад кіраўніцтвам А. П. Воінава і Л. Д. Усавай[1].
У другі раз заснаваны ў 1956 годзе.
Комплексу Тэатра юнага гледача і Палаца піянераў і школьнікаў нададзены ў 2007 годзе статус гісторыка-культурнай каштоўнасцю рэспубліканскага значэння[1].
Рэканструкцыя
правіцьУ канцы 2008 года была аб’яўлена пра рэканструкцыю тэатра. Але рэальна яна пачалася толькі ў лістападзе 2011 года. Увесь гэты час ТЮГ іграў свае спектаклі на сцэне Дома літаратараў (вуліца Фрунзэ, 5). У чэрвені 2015 года тэатр вярнуўся ў рэканструяваны будынак.
У час рэканструкцыі побач з асноўным будынкам па лініі фасада ўзвялі чатырохпавярховую прыбудову, дзе размясціліся бутафорскі, сталярны, слясарны цэхі, швейныя майстэрскія, а таксама рабочыя кабінеты супрацоўнікаў і частка грымёрных пакояў. Ідэя была падказана пасляваенным праектам аднаўлення Палаца піянераў архітэктараў Воінава і Усавай, які прадугледжваў ўзвядзенне новага корпуса ўшчыльную да існага будынка, але не быў рэалізаваны[2].
Дырэктары
правіць- Уладзімір Стэльмах (1955—1966)
- Артур Вольскі (1966—1978)
- Вадзім Дапкюнас (1978—1981)
- Ігар Андрэеў (1985—1995)
- Юрый Вуто (1997—2006)
- Павел Палякоў (да 2009)
- Юрый Кулік (2009—2013)
- Мікалай Казюлін (2013—2014)
- Ігар Варонін (з 2014 – 2016)
- Уладзімір Савіцкі (2016—2022, 20 студзеня)
- Вера Палякова-Макей (2022—)
Мастацкае кіраўніцтва
правіць- Мікалай Кавязін (1931—1935)
- Еўсцігней Міровіч (1935-1940 — мастацкі кіраўнік)
- Міхаіл Зораў (1941)
Галоўныя рэжысёры:
- Любоў Мазалеўская (1955—1961, 1963—1964)
- Б. Дакутовіч (1962—1963)
- Уладзімір Маланкін (1965—1967)
- Б. Ганага (1965—1971)
- Мікалай Шыйко (1972—1973 — галоўны рэжысёр)
- Рыгор Баравік (1974—1978)
- І. Папоў (1978-1979)
- Валерый Анісенка (1979—1980)
- В. Рыжы (1980—1983)
- Уладзімір Аляксандравіч Караткевіч (1983—1988)
- В. Глубокава (1989—1990)
- Мадэст Абрамаў (1991—1995)
- Андрэй Андросік (1995-2003 — мастацкі кіраўнік, галоўны рэжысёр)
- Наталля Башава (2003-2010 — галоўны рэжысёр)
- Уладзімір Савіцкі (2010—2022, з 2010 — мастацкі кіраўнік)
Былыя акцёры
правіцьЦікавыя факты
правіцьАкцёр Аляксандр Палазкоў, які выканаў ролю Філімона Пупкіна у спектакле «Пан міністар» перамог у намінацыі «Лепшая мужчынская роля» на Другой Нацыянальнай тэатральнай прэміі (2012).
Зноскі
- ↑ а б Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь: [Даведнік] / склад. В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. — Мн.: БЕЛТА, 2009. — 684 с. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-6828-35-8.
- ↑ ТЮЗ открывается после реконструкции премьерой «Синей птицы» Архівавана 6 мая 2017.
Спасылкі
правіць- Сайт Тэатра юнага гледача
- Блог Тэатра юнага гледача Архівавана 14 студзеня 2015.