Міхаіл Абрамавіч Зораў
Міхаіл Абрамавіч Зораў (сапр. Штоклянд; 1903 — 28 ліпеня 1942, Мінскае гета) — беларускі акцёр і рэжысёр. Заслужаны артыст БССР (1938).
Міхаіл Абрамавіч Зораў | |
---|---|
Дата нараджэння | 1903 |
Дата смерці | 28 ліпеня 1942 |
Месца смерці | |
Прафесія | акцёр, рэжысёр |
Узнагароды |
БіяграфіяПравіць
Сцэнічную дзейнасць пачаў у расійскіх тэатрах.
З 1926 акцёр, потым рэжысёр БДТ-1 (тэатр імя Я. Купалы). Крытыка адзначала тонкі псіхалагізм Зорава, яго вобразам уласцівы інтэлектуальна-лагічны пачатак у спалучэнні з лірычнасцю і эмацыянальнасцю. Найбольш вядомыя ролі: Войшалак («Вір» Я. Рамановіча), Камісар («Мяцеж» паводле Д. Фурманава), Евель Цывін («Бацькаўшчына» К. Чорнага), Платон Крэчат (аднайменная п'еса А. Карнейчука ). Як рэжысёр здзейсніў пастаноўкі: «Лён» Е. Міровіча (1931, разам з аўтарам), «Працяг будзе» А. Бруштэйн (1934), «Музыканцкая каманда» Д. Дэля (1936), «Платон Крэчат» (1936), «Апошнія» М. Горкага (1937), «Кацярына Жарнасек» М. Клімковіча (1938).
У 1941 мастацкі кіраўнік Беларускага тэатра юнага гледача.
Пачатак вайны застаў у Мінску. Змешчаны акупацыйнай адміністрацыяй у Мінскае гета, дзе і загінуў.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2