Уладзімір Канстанцінавіч Савіцкі
Уладзімір Канстанцінавіч Савіцкі (9 сакавіка 1960, Баранавічы —) — беларускі тэатральны рэжысёр.
Уладзімір Канстанцінавіч Савіцкі | |
---|---|
Дата нараджэння | 9 сакавіка 1960 (64 гады) |
Месца нараджэння | |
Адукацыя | |
Прафесія | тэатральны рэжысёр |
Тэатр |
Біяграфія
правіцьУ 1981 годзе скончыў Беларускі інстытут культуры. Працаваў акцёрам Магілёўскага абласнога тэатра (г. Бабруйск) (1981—1987). У 1991 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. З 1991 года арганізатар (разам з А. Маркевічам) і рэжысёр тэатра-студыі «Абзац». У 1993—2010 гадах рэжысёр Купалаўскага тэатра. З 2010 года — мастацкі кіраўнік Беларускага тэатра юнага гледача.
Творчасць
правіцьУ розных тэатрах паставіў больш за 30 спектакляў паводле класічнай і сучаснай драматургіі, сярод якіх адзначаныя «Смерць Талеркіна» А. Сухава-Кабыліна, «Вечны Фама» Ф.Дастаеўскага, «Свае людзі — паладзім» А. Астроўскага, «Пігмаліён» Б.Шоў, «Крэслы» Э.Іянескі, «Восеньская саната» І.Бергмана.
У 1999 г. стажыраваўся ў Тэатры драмы і камедыі на Таганцы пад кіраўніцтвам Юрыя Любімава. У 2008 г. стажыраваўся ў МХТ імя А. П. Чэхава пад кіраўніцтвам Алега Табакова.
Значны перыяд творчасці звязаны з пастаноўкамі нацыянальнай літаратуры — сучаснай і класічнай: «Беларусь у фантастычных апавяданнях» паводле Я. Баршчэўскага, «Балада пра каханне» паводле «Альпійскай балады» В. Быкава, «Дзікае паляванне караля Стаха» і «Сны аб Беларусі» паводле У. Караткевіча (усе спектаклі з рэпертуару Купалаўскага тэатра; інсцэніроўкі літаратурных твораў належаць У.Савіцкаму).
На сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Якуба Коласа ў Віцебску паставіў «Ветрагоны» У. Галубка і «Апошнія сведкі» С. Алексіевіч.
На сцэне Беларускага тэатра юнага гледача паставіў спектаклі: «Крыху пяшчоты», «Міхалава зямля», «Пан міністар», «Майго юнацтва крылы».
Прызнанне
правіць- Аўтар дзевяці інсцэніровак па матывах нацыянальнай і сусветнай літаратуры, адзначаных прызамі і ўзнагародамі на драматургічных конкурсах, абвешчаных Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь.
- Акцёр Аляксандр Палазкоў, які выканаў ролю Філімона Пупкіна ў спектаклі «Пан Міністар», пастаўленым У. Савіцкім, перамог у намінацыі «Лепшая мужчынская роля» на Другой Нацыянальнай тэатральнай прэміі (2012).
Зноскі
Літаратура
правіць- Сабалеўскі А. В. Савіцкі Уладзімір Канстанцінавіч// Тэатральная Беларусь. У 2 т. Т. 2. — Мн.: БелЭн, 2003. — С. 326.
Спасылкі
правіць- Уладзімір Савіцкі на сайце Беларускага тэатра юнага гледача Архівавана 23 чэрвеня 2012.