Уладзімір Мацвеевіч Стэльмах
Уладзі́мір Мацве́евіч Стэ́льмах (15 ліпеня 1910, вёска Бушмічы, Камянецкі раён, Брэсцкая вобласць — 27 студзеня 1974) — беларускі тэатральны дзеяч, пісьменнік. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1961).
Уладзімір Мацвеевіч Стэльмах | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Псеўданімы | Уладзіміраў В.[1] |
Дата нараджэння | 15 ліпеня 1910 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 студзеня 1974 (63 гады) |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, драматург, тэатральны дзеяч |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды | |
Творы ў Вікікрыніцах |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў сялянскай сям’і. З 1927 года вучыўся ў Мінскім беларускім педагагічным тэхнікуме, у 1929 годзе паступіў у драматычную студыю Беларускага дзяржаўнага тэатра ў Віцебску. Пасля заканчэння студыі (1931) працаваў у тэатрах рабочай моладзі і юнага гледача ў Мінску акцёрам, дырэктарам, загадчыкам літаратурнай часткі.
На пачатку Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у баях пад Смаленскам, з 1942 года — загадчык ваеннага аддзела і аддзела прапаганды і агітацыі Рудаўскага райкама партыі Тамбоўскай вобласці. З 1943 года — дырэктар БДТ-2 у Віцебску, з 1945 года — Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР, з 1947 года — Беларускага тэатра імя Янкі Купалы, у 1955—1966 гадах — Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача, у 1952—1955 гадах — начальнік аддзела тэатраў Міністэрства культуры БССР. Скончыў завочна Маскоўскі дзяржаўны інстытут тэатральнага мастацтва (1954). У 1966—1971 гадах — намеснік старшыні прэзідыума Беларускага тэатральнага аб’яднання. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1965 года.
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны дзвюма ордэнамі «Знак Пашаны» і медалямі.
Творчасць
правіцьПершая п’еса «Шляхі» апублікавана ў 1930 годзе (пастаўлена ў 1931). Аўтар п’ес «Крушэнне рэнегатаў» (1931), «Фантан» (1932, пастаўлена ў 1933), «Тры крыжы» (1932, пастаўлена ў 1933), «Канец маскараду» (сумесна з Ю. Рудзько, пастаўлена ў 1938). Выдаў нарыс «Народны артыст СССР Г. П. Глебаў» (1954) і кнігі пра тэатр «Шляхі беларускага тэатра» (на ўкраінскай мове, Кіеў, 1964), «Кранаючы чуткія струны душы» (1966), «Вечна жывая крыніца» (1970), «Тэатр і час: Запіскі дырэктара тэатра» (1973).
Пераклаў на беларускую мову «Хітрыкі Скапэна» Мальера (пастаўлена ў 1940 годзе)[2].
Сям’я
правіцьМеў дачку Дзіяну (нар. 1939), якая стала тэатразнаўцам.
Зноскі
- ↑ Беларусь у асобах і падзеях
- ↑ БелЭн 2002.
Літаратура
правіць- Стэльмах Дз. У. Стэ́льмах Уладзімір Мацвеевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 230. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1987. — Т. 5. Скамарохі — Яшчур. — С. 15. — 703 с. — 10 000 экз.
- Пятровіч С. Уладзімір Стэльмах // Майстры беларускай сцэны — Мн., 1986.
Спасылкі
правіць- Стэльмах Уладзімір Мацвеевіч (Праверана 6 ліпеня 2023) // Камянецкая цэнтральная раённая бібліятэка імя У. М. Ігнатоўскага