Дзіяна Уладзіміраўна Стэльмах

Дзіяна Уладзіміраўна Стэ́льмах (нар. 13 ліпеня 1939, Менск) — беларускі тэатразнавец. Кандыдат мастацтвазнаўства (1984).

Дзіяна Уладзіміраўна Стэльмах
Дата нараджэння 13 ліпеня 1939(1939-07-13) (84 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Уладзімір Мацвеевіч Стэльмах
Род дзейнасці тэатразнавец
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат мастацтвазнаўства (1984)
Альма-матар
Член у

Біяграфія правіць

Дачка тэатральнага дзеяча і пісьменніка Уладзіміра Стэльмаха. Скончыла ў 1961 годзе БДУ, у 1967 годзе — Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. У 1962—1967 гадах працавала ў БТА, у 1981—1986 гадах у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі, у 1968—1981 і 1986—1994 гадах у выдавецтве «Беларуская Энцыклапедыя».

Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1965 года.

Навуковая дзейнасць правіць

Працы па ўзнікненні і развіцці народнай драмы на Беларусі. Аўтар раздзелаў «Тэатр юнага гледача БССР» і «Тэатры рабочай моладзі» (1926—1932, 1933—1941; апошнія з С. Пятровічам) у «Гісторыі беларускага тэатра» (т. 2, 1985). Дапрацавала і падрыхтавала да друку кнігу Пятровіча «Дзіцячы тэатр БССР. 1931—1941 гг.» (1983).

Творы правіць

  • Сцэнічнае ўвасабленне народнай драмы II Весці АН БССР. Серыя грам. навук. 1981. N° 2;
  • Узнікненне і развіццё народнай драмы на Беларусі // Там жа. 1982. № 6; Тэатры Беларусі. Мн., 1998 (разам з Т. Гаробчанка).

Літаратура правіць