Рослаўльскі павет
Рослаўльскі павет — адміністрацыйная адзінка ў складзе Рыжскай губерні, Смаленскага намесніцтва і Смаленскай губерні, якая існавала ў 1708—1929. Цэнтр — горад Рослаўль.
Рослаўльскі павет | |
---|---|
Краіна | Расійская імперыя |
Уваходзіць у |
|
Адміністрацыйны цэнтр | |
Дата ўтварэння | 1708 |
Дата скасавання | 1929 |
Насельніцтва |
|
Плошча |
|
Гісторыя
правіцьЮрыдычна павет быў аформлены ў 1708 годзе ў ходзе адміністрацыйнай рэформы Пятра I, калі ён быў аднесены да Смаленскай губерні. У 1713 годзе Смаленская губерня была скасавана, і ён адышоў да Рыжскай губерні, аднак ужо ў 1726 годзе Смаленская губерня была адноўлена. З 1775 па 1796 год Рослаўльскі павет адносіўся да Смаленскага намесніцтва, а потым зноў стаў часткай Смаленскай губерні.
25 сакавіка 1918 года павет быў абвешчаны часткай Беларускай Народнай Рэспублікі, а 1 па 16 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з маніфестам I з’езда КП(б) Беларусі ўваходзіў у склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь.
У 1929 годзе Смаленская губерня і ўсе яе паветы былі скасаваныя, а іх тэрыторыя ўвайшла ў новую Заходнюю вобласць. На аснове Рослаўльскага павета былі сфарміраваны Рослаўльскі і Ершыцкі раёны; значная частка яго тэрыторыі ўвайшла ў склад іншых суседніх раёнаў.
Насельніцтва
правіцьПа даных перапісу 1897 года ў павеце пражывала 188 200 чалавек. У тым ліку рускія — 97,8 %; яўрэі — 1,3 %. У горадзе Рослаўлі пражывала 17 776 чалавек[1].
Адміністрацыйны падзел
правіцьУ 1890 годзе ў склад павета ўваходзіла 27 валасцей[2].
№ п / п | Воласць | Валасное праўленне | Колькасць паселішчаў | Насельніцтва |
---|---|---|---|---|
1 | Астапкоўская | с. Астапкова | 29 | 3829 |
2 | Варашылаўская | с. Варашылава | 40 | 3330 |
3 | Гараноўская | с. Гаранова | 35 | 5927 |
4 | Якімічская | с. Якімічы | 29 | 3840 |
5 | Епішоўская | с. Епішова | 30 | 5676 |
6 | Ярмолінская | в. Даратоўка | 45 | 3655 |
7 | Ершычская | с. Ершычы | 26 | 6837 |
8 | Жарынская | с. Жарынь | 23 | 5047 |
9 | Кірылаўская | в. Кірылы | 36 | 4217 |
10 | Кастыраўская | с. Кастыры | 45 | 6261 |
11 | Каталінская | с. Каталін | 8 | 2286 |
12 | Красназаборская | с. Красназабор’е | 19 | 3262 |
13 | Кузьмічская | с. Кузьмічы | 16 | 7625 |
14 | Лугоўская | с. Лугі | 13 | 2542 |
15 | Несонаўская | с. Несонава | 31 | 5140 |
16 | Нова-Руднянская | с. Новая Рудня | 46 | 7358 |
17 | Полуеўская | в. Стамятка | 42 | 3190 |
18 | Прышчанская | с. Прышча | 11 | 5459 |
19 | Рагнедзінская | с. Рагнедзіна | 14 | 4763 |
20 | Радзічская | с. Радзічы | 25 | 5393 |
21 | Разрытаўская | с. Разрытае | 22 | 9440 |
22 | Разанаўская | с. Разанава | 33 | 5327 |
23 | Сергіеўская | с. Сергіеўскае | 17 | 3952 |
24 | Траянаўская | с. Траянава | 40 | 3523 |
25 | Цюнінская | с. Цюніна | 27 | 5674 |
26 | Фёдараўская | с. Фёдараўскае | 30 | 6737 |
27 | Харашоўская | в. Харашова | 29 | 3856 |
Да 1926 годзе, нягледзячы на пашырэнне межаў павета, колькасць валасцей скарацілася да 12.
Заўвагі
правіць- ↑ Демоскоп Weekly — Приложение. Справочник статистических показателей . Архівавана з першакрыніцы 2 ліпеня 2020. Праверана 29 снежня 2009.
- ↑ Волости и гмины 1890 года. XL. Смоленская губерния. — СПб, 1890. Архівавана 7 лістапада 2021 года.