Рагнедзіна
Рагне́дзіна (руск.: Рогнедино) — пасёлак гарадскога тыпу ў Бранскай вобласці Расіі, на рацэ Габ’і. Адміністрацыйны цэнтр Рагнедзінскага раёна. Насельніцтва на 2015 год — 2980 чалавек[1].
Пасёлак гарадскога тыпу
Рагнедзіна
| ||||||||||||||||||
Знаходзіцца за 96 км на паўночны захад ад Бранска, за 15 км ад чыгуначнай станцыі Дубраўка.
Гісторыя
правіцьЗгодна з паданнем паселішча заснавала ў 985 годзе Рагнеда — дачка полацкага князя Рагвалода, адсюль і найменне.[2]
Упершыню згадваецца ў летапісах пад 1167 годам у сувязі са смерцю вялікага князя кіеўскага Расціслава Мсціславіча, назва дадзена па імі яго сястры, княгіні Рагнеды Мсціслаўны[3].
У XVIII стагоддзі на абшарніцкіх землях пачалі сяліцца гандляры, у мястэчку была пабудавана царква. У XIX стагоддзі сяло ў Рослаўскім павеце Смаленскай губерні, вядомае сваімі кірмашамі.
Насельніцтва
правіць- 1869 год — 1019 чал.
- 2009 год — 3046 чал.[4]
Эканоміка
правіцьУ Рагнедзіне працуе льнозавод.
Славутасці
правіць- Царква Маці Божай Смаленскай (1842)
Зноскі
- ↑ Ацэнка насельніцтва Бранскай вобласці 2009—2015 гг Архівавана 25 мая 2021.
- ↑ Скандынаўская тапаніміка беларускай зямлі // Андрэй Катлярчук. Шведы ў гісторыі і культуры беларусаў. — Мінск: Энцыклапедыкс, 2002
- ↑ Возникновение села Рогнедино Брянская область (руск.). «Путешествие по Брянску». Праверана 30 верасня 2019.
- ↑ Численность постоянного населения Российской Федерации по городам, посёлкам городского типа и районам на 1 января 2009 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 студзеня 2014. Праверана 1 жніўня 2020.
Спасылкі
правіць- Рагнедзіна на сайце Radzima.org