Уладзімір Уладзіміравіч Іваноў

беларускі артыст балета

Уладзімір Уладзіміравіч Іваноў (6 чэрвеня 1952, Мінск — 23 верасня 2022) — беларускі артыст балета, педагог. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1980). Народны артыст Беларусі (1992).

Уладзімір Уладзіміравіч Іваноў
Дата нараджэння 6 чэрвеня 1952(1952-06-06)
Месца нараджэння
Дата смерці 23 верасня 2022(2022-09-23) (70 гадоў)
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія артыст балета
Тэатр
Узнагароды

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў 1952 годзе ў Мінску. Скончыў Беларускае харэаграфічнае вучылішча (1971).

У 1971—1992 гадах саліст Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі. Выканальніцкую манеру вызначаюць шчырасць, натуральнасць, сцэнічная абаяльнасць; яго танец пластычна выразны, драматычна асэнсаваны, псіхалагічна завостраны. Стварыў яркія вобразы ў нацыянальных спектаклях: Тыль і Філіп, Князь і Машэка («Тыль Уленшпігель», «Курган» Я. Глебава). Сярод іншых партый: Юнак («Ленінградская сімфонія» на музыку Дз. Шастаковіча), Хазэ («Кармэн-сюіта[ru]» Ж. Бізэ — Р. Шчадрына), Спартак, Крас («Спартак[ru]» А. Хачатурана), Бог («Стварэнне свету» А. Пятрова), Зігфрыд і Ротбарт, Драсельмеер («Лебядзінае возера», «Шчаўкунок» П. Чайкоўскага), Кавалер, Базіль (Вялікае класічнае па на музыку Л. Мінкуса з балета «Пахіта[ru]» Э. Дэльдэвеза, «Дон Кіхот» Мінкуса), Рамэа і Тыбальд («Рамэа і Джульета» С. Пракоф’ева), Юнак («Вясна свяшчэнная[ru]» І. Стравінскага).

З 1992 года выкладаў у Беларускай акадэміі мастацтваў, Дзяржаўным харэаграфічным каледжы.

У 2010 годзе ўзначаліў балетную трупу Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра (2010—2012, галоўны балетмайстар; 2012—2015, галоўны балетмайстар класічнага балета). Паставіў спектаклі «Мефіста», «Шчаўкунок», «Асоль», «Сон Дон Кіхота». Ставіў балеты ў жанры фэнтэзі[1].

Памёр у 2022 годзе.

Зноскі

Літаратура правіць