Уладзімір Мікалаевіч Тарноўскі
Уладзімір Мікалаевіч Тарноўскі (нар. 17 студзеня 1947, г. Ужгарад, Закарпацкая вобласць, Украіна) — беларускі архітэктар.
Уладзімір Мікалаевіч Тарноўскі | |
Дата нараджэння: | 17 студзеня 1947 (72 гады) |
---|---|
Месца нараджэння: | |
Альма-матар: | |
Месца працы: | |
Член у: | |
Узнагароды: |
БіяграфіяПравіць
Скончыў у 1970 годзе Львоўскі політэхнічны інстытут. У 1970—1987 гадах і з 1996 года працуе ў інстытуце «Мінскпраект», у 1987—1989 — у інстытуце «Белдзяржпраект». У 1989—1996 гадах кіраўнік персанальнай творчай майстэрні.
Член Саюза архітэктараў з 1974 года.
ТворчасцьПравіць
Асноўныя работы (у сааўтарстве): у Мінску — комплекс жылых дамоў для Беларускай ваеннай акругі па Старавіленскім тракце (1974—1980), студэнцкі інтэрнат Інстытута народнай гаспадаркі па вул. Ванеева (1975), Дзяржаўны музычны тэатр Беларусі (1980), помнік А. С. Пушкіну і ландшафт навакольнага асяроддзя (1999); жылы гарадок Рось (Дзяржаўная прэмія Беларусі 1998); рэканструкцыя Рэзідэнцыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Дразды» пад Мінскам (1997) і будынка Нацыянальнага банка Беларусі па вул. Леніна (2000). Сярод іншых работ: забудова мікрараёна «Тарон-4» у г. Ванадзор (Арменія; 1992), жылы дом па вул. Леніна ў Астане (1998).
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — 552 с.: іл. ISBN 985-11-0251-2 (т. 15), ISBN 985-11-0035-8.