Нацыянальны ўніверсітэт «Львоўская палітэхніка»
Нацыянальны ўніверсітэт «Львоўская палітэхніка» (укр.: Національний університет «Львівська політехніка») — самая старая вышэйшая тэхнічная навучальная ўстанова Украіны і Усходняй Еўропы, заснаваная ў 1816 годзе аўстрыйскім імператарам Францам II.
Нацыянальны ўніверсітэт «Львоўская палітэхніка» (НУ ЛП) | |
---|---|
Національний університет «Львівська політехніка» | |
Арыгінальная назва |
Національний університет «Львівська політехніка» |
Міжнародная назва | Lviv Polytechnic National University |
Заснаваны | 7 сакавіка 1816 г. |
Рэктар | Бобала Юрый Яраслававіч |
Рэктар | Yuriy Bobalo[d] |
Студэнты | 35 тыс. |
Краіна | |
Размяшчэнне | |
Юрыдычны адрас | вул. С. Бандэры 12, Львоў, 79013, Украіна |
Узнагароды | |
Сайт | lp.edu.ua |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіць7 сакавіка 1816 года ў Львове была адкрыта Імператарска-каралеўская рэальная школа. Утрымлівалася рэальная школа за рахунак новаўвядзенага мясцовага прамысловага падатку. У навучальных планах рэальнай школы асноўную ролю адвялі прадметам натуральна-матэматычнага цыклу, чарчэнню, малюнку і вывучэнню замежных моў. Навучальны працэс у рэальнай школе ажыццяўляўся на аснове аўстрыйскіх адукацыйных праграм, якія былі адаптаваныя да мясцовых патрабаванняў. У 1825 годзе у адпаведнасці з дэкрэтам аўстрыйскага імператара Франца І трохкласная Імператарска-каралеўская рэальная школа была рэарганізавана ў Імператарска-каралеўскае вучылішча тэхнічных навук і гандлю. У 1835 годзе вучылішча тэхнічных навук і гандлю ператварылі ў Імператарска-каралеўскую рэальна-гандлёвую акадэмію. Тут у 1841 годзе адкрылі тэхнічны факультэт. У 1844 годзе ў доме Даровскага, што на сённяшняй вуліцы Армянскай 2, была адкрыта Імператарска-каралеўская тэхнічная акадэмія з тэхнічным і гандлёвым аддзеламі (факультэтамі). Яна была адной з першых акадэмічных тэхнічных школ у Еўропе і першай ва Украіне. У 1877 годзе новы навучальны год пад кіраўніцтвам новага рэктара Юльяна Захарэвіча пачалі ў новым корпусе акадэміі (на цяперашняй вул. С. Бандэры). Праект гэтага корпуса і будынка хімічнай лабараторыі выканаў сам рэктар, архітэктар Юліян Захарэвіч. Тады ж акадэмія была перайменавана ў Вышэйшую політэхнічную школу і ўключана ў пералік акадэмічных школ Аўстра-Венгерскай імперыі.
10 ліпеня 1912 лекцыю ў Львоўскай палітэхнічнай школе прачытала Марыя Складоўская-Кюры. Таго ж дня вучоны савет Палітэхнікі ўшанаваў яе званнем ганаровага доктара тэхнічных навук. Яе імя ўвекавечана на ганаровай дошцы дактароў honoris causa Львоўскай палітэхнікі.
З 1921 года ўстанова называлася Львоўскай палітэхнікай, а з 1939 года — Львоўскім політэхнічным інстытутам. У чэрвені 1993 года, за год да святкавання свайго 150-годдзя, Львоўскі політэхнічны інстытут атрымаў найвышэйшы ва Украіне — чацвёрты ўзровень акрэдытацыі, статус універсітэта і назву "Дзяржаўны універсітэт "Львоўская палітэхніка". У 2000 годзе Палітэхніка атрымала статус нацыянальнага універсітэта. 8 ліпеня 2009 года Кабінет Міністраў Украіны на сваім пасяджэнні надаў Нацыянальнаму ўніверсітэту «Львоўская палітэхніка» статус самакіроўнай даследчай нацыянальнай вышэйшай навучальнай установы.
Структура
правіцьІнстытуты
правіць- Інстытут архітэктуры
- Інстытут будаўніцтва і інжынерыі навакольнага асяроддзя
- Інстытут геадэзіі
- Інстытут энергетыкі і сістэм кіравання
- Інстытут інжынернай механікі і транспарту
- Інстытут камп'ютарных навук і інфармацыйных тэхналогій
- Інстытут камп'ютарных тэхналогій, аўтаматыкі і метралогіі
- Інстытут прыкладной матэматыкі і фундаментальных навук
- Інстытут тэлекамунікацый, радыёэлектронікі і электроннай тэхнікі
- Інстытут хіміі і хімічных тэхналогій
- Інстытут прадпрымальніцтва і перспектыўных тэхналогій
- Інстытут ўстойлівага развіцця імя В. Чарнавола
- Інстытут эканомікі і менеджменту
- Інстытут правы і псіхалогіі
- Інстытут гуманітарных і сацыяльных навук
- Інстытут адміністравання і паслядыпломнай адукацыі
- Інстытут дыстанцыйнага навучання
Іншыя структурныя падраздзяленні
правіць- Навукова-даследчая частка
- Украінская акадэмія друкарства
- Навукова-тэхнічная бібліятэка
- 8 каледжаў
- 2 гімназіі
- 34 вучэбна-лабараторных корпуса
- 12 інтэрнатаў
- 3 спартыўна-аздараўленчых лагера для студэнтаў і выкладчыкаў
- Выдавецтва Нацыянальнага ўнівэрсытэту "Львоўская палітэхніка"
- народны дом «Просвіта (Львоўскай палітэхнікі)»
- праектна-канструктарскае аб'яднанне «Палітэхнік»
- геадэзічны палігон і астранома-геадэзічная лабараторыя
Навучальны працэс
правіцьВа ўніверсітэце навучаюцца больш за 35 тыс. студэнтаў. Падрыхтоўка спецыялістаў праводзіцца па 64 бакалаўрскіх напрамках і 124 спецыяльнасцях, з якіх 123 — магістарскага ўзроўню.
Навучальны працэс забяспечвае прафесарска-выкладчыцкі склад колькасцю каля 2,5 тыс. чалавек, з якіх больш за 300 — дактары навук і больш за 1,2 тыс. — дацэнты, кандыдаты навук. Да навучальнага працэсу прыцягнутыя вучоных з навуковых устаноў НАН Украіны, вытворчых прадпрыемстваў і праектных інстытутаў.
Вядомыя выпускнікі
правіць- Васіль Васілевіч Бажко (нар. 1935) — беларускі архітэктар.
- Яўген Георгіевіч Бранцаў (нар. 1946) — украінскі і беларускі архітэктар.
Спасылкі
правіцьНацыянальны ўніверсітэт «Львоўская палітэхніка» на Вікісховішчы |
- Афіцыйная старонка Нацыянальнага універсітэта «Львоўская Палітэхніка» (укр.)
- Сайт «Наука» Нацыянальнага універсітэта «Львоўская Палітэхніка» Архівавана 13 снежня 2015. (укр.)
- Віртуальнае навучальнае асяроддзе Нацыянальнага універсітэта «Львоўская Палітэхніка» Архівавана 29 кастрычніка 2012. (укр.)
- Рада маладых даследчыкаў Нацыянальнага універсітэта «Львоўская Палітэхніка» Архівавана 31 студзеня 2018. (укр.)
- Студэнцкае мястэчка Нацыянальнага універсітэта «Львоўская Палітэхніка» Архівавана 10 кастрычніка 2017. (укр.)
- Центр інформаційнага забезпячэння Нацыянальнага універсітэта «Львоўская Палітэхніка» Архівавана 23 кастрычніка 2012. (укр.)
- Інтэрнэт-правайдэр Нацыянальнага універсітэта «Львоўская Палітэхніка» PolyNet Архівавана 8 мая 2007. (укр.)
- Выдавецтва Нацыянальнага універсітэта «Львоўская Палітэхніка» (укр.)
- Фотаздымкі універсітэта (укр.)
- Гісторыя універсітэта (укр.)
- Храналагічны пералік рэктараў (укр.)
- Гісторыя Нацыянальнага універсітэта «Львоўская Палітэхніка» (польск.)