Васіль Васілевіч Бажко
Васіль Васілевіч Бажко (нар. 23 лютага 1935, в. Пяняны, Люблінскае ваяводства, Польшча) — беларускі архітэктар.
Васіль Васілевіч Бажко | |
---|---|
Дата нараджэння | 23 лютага 1935 (89 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Месца працы |
Біяграфія
правіцьУ 1954—1960 гадах вучыўся на архітэктурным аддзяленні будаўнічага факультэта Львоўскага політэхнічнага інстытута. З 15 жніўня 1960 года працаваў у Гродне ў Аблпраекце (цяпер «Гроднаграмадзянпраект»). Член праўлення Саюза архітэктараў БССР. Член Саюза архітэктараў СССР з 1963 года. У 1963—1977 гадах — галоўны архітэктар горада. У 1965—1979 гадах дэпутат Гродзенскага гарадскога Савета.
У 1977—1985 гг. галоўны архітэктар у інстытуце «Гроднаграмадзянпраект». У 1980—1984 гадах старшыня праўлення Гродзенскай абласной арганізацыі Саюза архітэктараў БССР. З 8 кастрычніка 1985 года па 1989 год — начальнік майстэрні ў Гродзенскім філіяле праектнага інстытута «Белжылпраект», з 1989 — дырэктар інстытута «Гроднажылпраект»[1].
Член Саюза архітэктараў СССР з 1963 года. З 1977 па 1982 г. - старшыня праўлення Гродзенскай абласной арганізацыі СА БССР.
Творы
правіцьАсноўныя работы: у Гродне — стадыён «Чырвоны сцяг» (1963), планіроўка мікрараёнаў 1 і 2 па вул. Савецкіх пагранічнікаў (1962—1968), Фарты 1 (1970—1980, сумесна з В. Давыдзёнкам, В. Ягошыным), Пярэселка 3 (1974—1981, усе ў сааўт.), Дзевяткоўка 1 (1979—1985), Дом тэхнікі (1980—1981) і квартал па вул. Церашковай (1984—1990, абодва ў сааўт.)[2], вытворчыя будынкі Гроднааблміжкалгасбуда і аблміжкалгаспраекта па вул. Карла Маркса, 31[1]; аўтавакзал у г. п. Астрына Шчучынскага раёна (1975—1976), вытворча-бытавы корпус прамкамбіната ў Слоніме (1981), мікрараён па вул. Каліноўскага і Палац культуры ў г. п. Свіслач (1981—1985), планіроўка пасёлкаў Эйсманты Бераставіцкага (1981—1982) і Чкалава Гомельскага (1986—1987, усе ў сааўт.) раёнаў і інш[2].
Мае артыкулы па архітэктуры ў БСЭ, энцыклапедычным даведніку «Гродна».
Зноскі
- ↑ а б А. П. Госцеў, В. В. Швед // Кронан. Летапіс горада на Нёмане (1116—1990 гг.). — Гродна: НВК «Пергамент», 1993. −320 с.
- ↑ а б Бажко Васіль Васілевіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
Літаратура
правіць- Бажко Васіль Васілевіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
- А. П. Госцеў, В. В. Швед // Кронан. Летапіс горада на Нёмане (1116—1990 гг.). — Гродна: НВК «Пергамент», 1993. −320 с.
- Божко Василий Васильевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)