Фарты
Фарты – жылы раён у Ленінскім раёне Гродна. Размешчаны на паўночна-заходняй ускраіне Гродна. Абмежаваны вуліцамі Максіма Горкага, Багуцкага, Дамброўскага і бульварам Ленінскага камсамола (БЛК). Падзяляецца на мікрараёны «Фарты-1» і «Фарты-2».
Фарты | |
---|---|
53°42′12″ пн. ш. 23°48′24″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Гродна |
Адміністрацыйны раён горада | Ленінскі раён |
Дата заснавання | сяр. 1960 – пач. 1970 гг. |
Плошча | 1,7 км² |
Мяжуе з раёнам Пярэселка, самым буйным гаражным кааператывам горада – «Радуга» на Багуцкага (месца тусовак моладзі 1980–1990-х гг.)[1] і палямі на Дамброўскага.
Для раёна ўласцівая пагоркавасць.
Забудова
правіцьЗабудаваны ў асноўным панэльнымі 5–9-павярховымі дамамі, пераважна 1970-х гадоў. Раён горада з найбольшай колькасцю інтэрнатаў: ад Гродзенскага мясакамбіната, Гроднапрамбуда, пальчаткавай фабрыкі «Акцэнт», БелТАПАЗ, ГрДМУ, ГрДУ, завода «Радыёхваля», УЖРЭП Ленінскага раёна і іншых. У забудове прысутнічаюць дамы паводле так званага «чэшскага праекта», з батарэямі ацяплення, схаванымі ў знешніх сценах, і дэкаратыўнымі балкончыкамі. Раён вуліцы Камарова забудаваны галоўным чынам брэжнеўскімі пяціпавярховікамі.[1]
Характэрнай адметнасцю раёна з’яўляюцца закругленасці перыметраў дамоў і велізарныя аркі — такіх дамоў няма больш нідзе ў горадзе. На Дамброўскага ёсць чатыры комплексы з трох такіх панэлек.[2]
На Урублеўскага размешчаны, імаверна, самы даўгі дом у Гродне, каля 570 м. Жыхары называюць яго «Кітайская сцяна», ці «пяццоткватэрны». Ён складаецца з трох дамоў, злітых разам: №78, 68 і 58.[3]
Побач з гімназіяй №5 стаіць былы палац сямейных урачыстасцяў — помнік архітэктуры савецкага функцыяналізму.[2]
Аўтар мікрараёна «Фарты 1» – архітэктар Васіль Бажко (1970—1980, сумесна з В. Давыдзёнкам, В. Ягошыным).
Назва
правіцьНазва «Фарты» паходзіць ад фартоў гродзенскай крэпасці, пабудаваных у канцы XIX ст. Два з іх размешчаны ва ўрочышчы Пышкі недалёка ад раёна. Меркавана, так называлася гэтая ваколіца горада яшчэ да таго, як тут паўсталі гарадскія кварталы. Паводле «народнага раянавання», якое існавала ў Гродне ў 1960–1980-я гады, раён падзяляецца на «Камароўку» (раён вуліцы Камарова, з 1960-х гадоў), «Дамброўку» (паміж вуліцамі Дамброўскага і Урублеўскага, найбольш стары тапонім раёна) і «Фарты».[1]
Асноўныя вуліцы
правіцьІнфраструктура
правіцьМедыцына
правіць- гарадская паліклініка №4;
- Гродзенскі абласны клінічны скурна-венералагічны дыспансер (на тэрыторыі былога дзіцячага садка);
- Дзённы стацыянар Гродзенскага гарадскога цэнтра медыцынскай рэабілітацыі дзяцей-інвалідаў і хворых дзяцей псіханеўралагічнага профілю (на тэрыторыі былога дзіцячага садка).
Ужо за фармальнай мяжой раёна, паміж Фартамі і лесапаркам Пышкі, на БЛК знаходзяцца гарадская клінічная бальніца №3, жаночая кансультацыя №4, Гродзенская абласная клінічная інфекцыйная бальніца, Гродзенскі абласны клінічны цэнтр фтызіятрыя, Гродзенская універсітэцкая клініка, Гродзенскі медыцынскі коледж, будуецца Гродзенскі абласны анкалагічны дыспансер[4].
Навучальныя ўстановы
правіць- Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт;
- Гродзенскі дзяржаўны каледж мастацтваў;
- Гродзенскі дзяржаўны каледж тэхнікі, тэхналогій і дызайну;
- Тэхналагічны каледж;
- аўташкола ДТСААФ;
- гімназія № 5, збудаваная на пачатку наднёманскага яра[2];
- ліцэй №1;
- СШ №7, у 1980-х гадах лічылася адной з найбольш «адарваных» школаў горада, там вучыліся дзеці з навакольных інтэрнатаў на вуліцы Камарова[1];
- СШ №22;
- СДЮШАР №7 – школа баскетбола з баскетбольным клубам “Прынёманне” (у будынку СШ №22);
- СШ №7;
- СДЮШАР БФСТ «Дынама».
У раёне размешчана дзевяць дзіцячых садкоў: яслі-сад №№ 1, 43, 50, 52, 54, 55, 61, 72 і дзіцячы сад №77. Многія садкі аформлены каляровымі пліткавымі мазаікамі.
Гандаль і паслугі
правіцьНа БЛК знаходзіцца мінірынак «Фарты». Кропкамі прыцягнення раёна таксама з’яўляюцца ўніверсам «ГроДар» (былая крама «Радуга»), «Еўраопт» і «Дабраном» на Камарова (раней на гэтым месцы было балота[5]), рэстаран «Золотой теленок», будынак Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Гродзенскай вобласці.
Транспарт
правіцьНа Дамброўскага размешчаны канцавы прыпынак і разваротнае кальцо аўтобусаў №№ 20, 49 і 60, на Урублеўскага - канцавы прыпынак і разваротнае кальцо аўтобусаў №№ 8 і 15, на БЛК - канцавы прыпынак тралейбуса № 3 (кальцо Фарты).
Славутасці
правіцьЦарква адсячэння галавы Яна Прадцечы
правіцьЦаркву адсячэння галавы Яна Прадцечы на Кручатава, 19 будавалі з 1998 па 2022 год. Праз фінансавыя цяжкасці будоўля перапынялася на 7 гадоў. Прысвечана памяці ўсіх ваяроў, якія загінулі ў ваенных канфліктах XX ст. У 2012 годзе завяршылі галоўны купал з крыжом вышынёй 5 м.[6] Вышыня сцен – 30 м, разам з галоўным купалам і крыжом – 40 м.[7] Збудаваная ў стылі, традыцыйным для візантыйскага перыяду царкоўнага дойлідства на беларускіх землях. Знешнія сцены аформлены мазаічнымі крыжамі з маёлікі, якія нагадваюць крыжы на сценах Каложскай царквы.[5]
Палац культуры «Юнацтва»
правіцьПалац культуры «Юнацтва» на Урублеўскага, 33 (зараз – Гродзенскі гарадскі цэнтр культуры) збудаваны ў 1970-х гадах на сродкі прадзільна-нітачнага камбіната (сёння — ААТ «Гранітэкс»). Быў папулярнай канцэртнай пляцоўкай: у 1980−90-х там выступалі польскі гурт Lady Pank, праходзілі дыскатэкі. Як канцэртная зала выкарыстоўваўся да 2010 года.[8]
Спартовыя і спартова-аздараўляльныя ўстановы
правіцьФАК «Аквацэнтр» на Горкага, 82 пасля закрыцця басейна «Лазурны» застаўся адзіным публічным водным комплексам у горадзе[9]. Там жа размешчаны найбольшы ў Гродне басейн у 50 м даўжынёй.
Тэнісны клуб на Горкага, 82А на месцы старых тэнісных кортаў адкрылі ў 2021 годзе. Мае шэсць кортаў: два адкрытыя і чатыры закрытыя.[10]
Скверы
правіцьУ скверы памяці воінаў-афганцаў на Курчатава знаходзіцца сажалка глыбінёй 1,1 м каля царквы. Раней сажалак было дзве. Адну з іх засыпалі ў 2020 годзе: яна патрабавала ачысткі, але аднаўляць вадаём выявілася надта дорага. Тэрыторыю добраўпарадкавалі.[11]
План сквера на месцы пусткі плошчай 20 тыс. кв. м на Урублеўскага быў распрацаваны ў 2017 годзе.[12] У 2020 годзе Гродназелянбуд і студэнты гродзенскіх ВНУ высадзілі там маладыя клёны, ліпы і дубы. Яшчэ раней там пасадзілі больш за 200 дрэў.[13]
Помнік воінам-інтэрнацыяналістам
правіцьПомнік воінам-інтэрнацыяналістам на вуліцы Горкава ў скверы воінаў-афганцаў ўяўляе сабой фігуры двух салдат з бронзы, якія стаяць каля расколатай каменнай глыбы. Адзін з іх трымае аўтамат. На гранітным пастаменце размешчаны мармуровыя пліты з імёнамі ваяроў, пахаваных на тэрыторыі Гродзенскай вобласці.[14]
Мурал
правіцьНа 9-павярховым будынку на БЛК, 29, у 2022 годзе з’явіўся мурал. На ім выяўлены бурштын, які трымае раварыст. У бурштыне як бы застылі Каложская царква і гадзіннік Фарнага касцёла. Аўтары - мастакі Яўген Сасюра (Mutus) і Сяргей Рысакоў.[15]
Зноскі
правіць- ↑ а б в г У Гродне стварылі карту "народнага" раянавання горада . Hrodna.life (12 лютага 2024). Праверана 12 лютага 2024.
- ↑ а б в Гарадзенскі раён Фартоў: вандроўка паміж даўжэзных дамоў (руск.). Зелёный портал. Праверана 12 лютага 2024.
- ↑ Urban Hrodna - городская среда Гродно . Telegram. Праверана 12 лютага 2024.
- ↑ Первую очередь областного онкодиспансера открыли в Гродно . БелТА.
- ↑ а б Фарты-2: Вандроўка паміж балотамі, царквой і кансулятам (руск.). Зелёный портал. Праверана 12 лютага 2024.
- ↑ О приходе (руск.) . prodromos.by. Праверана 12 лютага 2024.
- ↑ Церковь на Курчатова — храм Усекновения главы Иоанна Предтечи в Гродно (руск.). grodno.in. Праверана 12 лютага 2024.
- ↑ К, А.. У Гродне адрамантуюць Палац культуры "Юнацтва": у ім 12 гадоў не было канцэртаў . Hrodna.life (16 сакавіка 2022). Праверана 12 лютага 2024.
- ↑ Басейны ў Гродне: куды пайсці паплаваць і колькі гэта каштуе ў 2024 годзе . Hrodna.life (12 лютага 2024). Праверана 12 лютага 2024.
- ↑ В Гродно открывается современный теннисный центр. Но попасть туда горожане смогут не сразу . Hrodna.life (13 сакавіка 2021). Праверана 12 лютага 2024.
- ↑ Сразу две зоны отдыха появятся в Гродно в ближайшее время (руск.) . Вечерний Гродно (16 красавіка 2020). Праверана 12 лютага 2024.
- ↑ На месте пустыря на улице Врублевского появится сквер (руск.) . Вечерний Гродно (27 лістапада 2017). Праверана 12 лютага 2024.
- ↑ Кажуць: "дрэвы", а саджаюць "пруткі". Чаму Гродна дагэтуль не патанае ў парках, і навошта нам схема азелянення . Hrodna.life (6 сакавіка 2021). Праверана 12 лютага 2024.
- ↑ Памятник афганцам в Гродно — памятник воинам-интернационалистам (руск.). grodno.in. Праверана 12 лютага 2024.
- ↑ Urban Hrodna. “Муралы найбольш патрэбны ў спальніках”. Вулічны мастак расказаў пра сэнс новага гродзенскага мурала і навошта стрыт-арт сучасным… . Telegraph (25 жніўня 2022). Праверана 12 лютага 2024.