Гродзенскі мясакамбінат

беларуская кампанія па вытворчасці мяса

ААТ «Гро́дзенскі мясакамбіна́т»беларуская кампанія па вытворчасці мяса, якая размешчана ў Гродна.[1]

Гродзенскі мясакамбінат
Тып ААТ
Заснаванне 1912
Размяшчэнне Сцяг Беларусі Беларусь, Гродна
Ключавыя постаці Анатоль Георгіевіч Грышук
Галіна харчовая прамысловасць
Прадукцыя мяса, калбасы
Сайт Афіцыйны сайт

ГісторыяПравіць

  • 1912 — Пабудавана і абсталявана тэхнікай бойня для жывёлы. У дзень апрацоўвалі да трыццаці галоў жывёлы, на бойні працавала шэсць работнікаў.
  • 1939 — Пасля аснашчэння бойні пачынае працаваць Гродзенскі мясакамбінат.
  • 1944 — Гродзенскі мясакамбінат адноўлены пасля вайны і пачынае выпускаць сваю прадукцыю.
  • 1945 — Аб’ём вытворчасці ў дзень складае 2000 кг каўбасных вырабаў.
  • 1953 — Пабудаваны каўбасны цэх магутнасцю тры тоны каўбасных вырабаў у змену. Старое прадпрыемства не магло цалкам вырашыць пытанні забеспячэння прадукцыяй насельніцтва.
  • 1970 — Распачата будаўніцтва новага прадпрыемства за рысай горада Гродна. Агульная плошча тэрыторыі прадпрыемства — 10,6 га.
  • 1972 — Новы мясакамбінат пачынае выпуск прадукцыі, вытворчыя магутнасці за змену ў месяц мяса склалі 63 тоны.
  • 2001 — Уведзена ў эксплуатацыю кацельня аўстрыйскай фірмы «Берч Ласка». У 7 км ад Гродна было пачата будаўніцтва агратурыстычнага комплексу «Гарадзенская маёнтак „Каробчыцы“», стылезаванага пад старадаўнюю сядзібу XVIII стагоддзя.
  • 2002 — Праведзена рэканструкцыя тэрмічнага аддзялення каўбаснага цэха, рэканструяваны і абсталяваны новым абсталяваннем цэх мыйкі тары.
  • 2003 — Зроблены рэканструкцыі ўсіх вытворчых падраздзяленняў.
  • 2009 — Уведзены ў эксплуатацыю новы цэх па выпуску каўбасных вырабаў з субпрадуктаў, што забяспечыла павелічэнне вытворчых магутнасцяў на 50%.
  • 2011 — Праведзена рэканструкцыя ўласнага сельгаспрадпрыемства «Поречанка» (тэрыторыя гаспадаркі — 1921 га, сельскагаспадарчыя ўгоддзі — 921 га, ворныя землі — 418 га)
  • 2015 — Датэрмінова здадзены ў эксплуатацыю новы цэх па вытворчасці сыракапчоных вырабаў, вытворчыя магутнасці павялічаны да 500 тон у месяц.

Зноскі

  1. ОАО «Гродненский мясокомбинат»(руск.) . КОМВАК. Праверана 24 верасня 2018.

СпасылкіПравіць