Анатоль Георгіевіч Грышук
Анатоль Георгіевіч Грышук (нар. 6 лістапада 1955, в. Галынка Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці) — заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання.
Анатоль Георгіевіч Грышук | |
---|---|
Нараджэнне |
6 лістапада 1955 (67 гадоў) |
Адукацыя | |
Дзейнасць | палітык |
Месца працы | |
Узнагароды |
Біяграфія Правіць
Скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава, бухгалтарскі ўлік.
Працаваў старшым бухгалтарам, эканамістам мясатлушчавага цэха, старшым эканамістам-фінансістам бухгалтэрыі, намеснікам галоўнага бухгалтара, галоўным бухгалтарам Гродзенскага мясакамбіната, намеснікам галоўнага бухгалтара, намеснікам генеральнага дырэктара па мясной галіне Гродзенскага абласнога аб’яднання мясамалочнай прамысловасці, дырэктарам Гродзенскага мясакамбіната, дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства «Гродзенскі мясакамбінат».
Генеральны дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства «Гродзенскі мясакамбінат».
Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання.
Узнагароды Правіць
Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», юбілейнымі медалямі[1].
Зноскі
- ↑ Грышук Анатолій Георгіевіч Архівавана 18 жніўня 2020.