Тэхналагічны каледж (Гродна)
Тэхналагічны каледж — сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова ў г. Гродна. Філіял Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Тэхналагічны каледж Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы (Тэхналагічны каледж) | |
---|---|
Дата заснавання | 1966 |
Тып | каледж |
Дырэктар | Андрэй Іванавіч Буць |
Размяшчэнне | Беларусь |
Адрас | 230015, г. Гродна, вул. Горкага, 84 |
tk.grsu.by | |
Гісторыя
правіцьГісторыя навучальнай установы пачалася з адкрыцця ў 1966 годзе Гродзенскага хіміка-тэхналагічнага тэхнікума, які ў 2004 годзе пераўтвораны ў Тэхналагічны каледж Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. У каледжы ажыццяўляецца падрыхтоўка па праграмах сярэдняй спецыяльнай адукацыі з атрыманнем рабочых прафесій і па праграмах сярэдняй спецыяльнай адукацыі, інтэграваных з праграмамі вышэйшай адукацыі.
Структура
правіць- Электрамеханічнае аддзяленне.
- Хіміка-тэхналагічнае аддзяленне.
- Аддзяленне аўтаматызацыі і вылічальнай тэхнікі.
Спецыяльнасці
правіць- Водазабеспячэнне, водаадвядзенне і ахова водных рэсурсаў
- Цеплагазазабеспячэнне, вентыляцыя і ахова паветранага басейна
- Тэхналогія дрэваапрацоўчых вытворчасцей
- Машыны і апараты хімічных вытворчасцей і прадпрыемстваў будаўнічых матэрыялаў
- Хімічная тэхналогія неарганічных рэчываў, матэрыялаў і вырабаў
- Мантаж і эксплуатацыя электраабсталявання
- Тэхналогія машынабудавання
- Праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій
- Аўтаматызацыя тэхналагічных працэсаў і вытворчасцей
- Электронныя вылічальныя сродкі