Lady Pank

польскі рок-гурт

«Lady Pank»польскі рок-гурт, створаны ў 1981 годзе ва Уроцлаве Янам Барысевічам[pl] і Анджэям Магільніцкім[pl]. Адзін з самых папулярных гуртоў у гісторыі польскага року.

Lady Pank
«Lady Pank» атрымлівае сваю зорку на Алеі зорак Фестывалю польскай песні ў Аполе (2007 год).
«Lady Pank» атрымлівае сваю зорку на Алеі зорак Фестывалю польскай песні ў Аполе (2007 год).
Асноўная інфармацыя
Жанры рок-музыка
Гады 19811991
1994 — наш час
Краіна  Польшча
Горад Уроцлаў
Адкуль Варшава
Мова песень польская
Лэйблы Agencja Artystyczna MTJ[d]
Склад
Былыя
ўдзельнікі
Эдмунд Стасяк
Павал «Галка» Мельчарэк
Анджэй Поляк
lady-pank.com.pl (польск.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Калектыў выпусціў больш за 20 альбомаў і дзясяткі сінглаў, у прыватнасці, «Mniej niż zero[pl]», «Wciąż bardziej obcy», «Kryzysowa narzeczona». Назва гурта паходзіць ад назвы першага запісу «Mała Lady Punk» (з некалькі змененым напісаннем). Першы афіцыйны канцэрт пад шыльдай «Lady Pank» гурт гуляў у чатырохасобавым складзе (Ян Барысевіч — вакал, гітара; Эдмунд Стасяк — гітара; Павал «Галка» Мельчарэк — бас-гітара; Анджэй Поляк — барабаны) 14 жніўня 1982 года з нагоды адкрыцця студэнцкага клуба «Park»[A].

Музыканты

правіць

Склад групы некалькі разоў змяняўся. Заўсёды, аднак, у камандзе выступалі Ян Барысевіч і Януш Панасевіч (з восені 1982 года, пасля завяршэння абавязковай ваеннай службы). У перыяд найбольшай папулярнасці ў камандзе выступалі таксама Павел Мсціслаўскі (бас-гітара), Эдмунд Стасяк (рытм-гітара) і Яраслаў Шлягоўскі (барабаны). У гэтым складзе каманда дамаглася найбольшых поспехаў[1].

Цяперашні склад

правіць

Дапаможны склад

правіць
  • Міхаіл Сітарск — электрагітара, пастаянны «sideman»
  • Войтэк Ольшак — клавішныя (часова)
  • Марцін Навакоўскі — саксафон (часова)

Гісторыя

правіць

Гурт «Lady Pank» быў заснаваны ў канцы 1981 года, неўзабаве пасля сыходу з гурта «Budka Suflera» гітарыста і кампазітара Яна Барысевіча і аўтара тэкстаў Анджэя Магільніцкага.

Заўвагі

правіць
  1. На самой справе, гэта быў чацвёрты канцэрт пасля канцэртаў у Познані («Arena Rock»), Свінауйсце, Варшаве — клуб «Accent»; шосты канцэрт гурт гуляў у Ясле.

Зноскі

правіць
  1. Sklady «Lady Pank» (польск.).

Спасылкі

правіць