Гранітэкс
ААТ «Гранітэкс»[1] — беларуская кампанія па вытворчасці пражы і нітак, якая размешчана ў Гродна. З’яўляецца адным з вядучых у Рэспубліцы Беларусь вытворцаў грэбэннай і карднай пражы, як баваўнянай, так і змяшанай, а таксама баваўняных арміраваных швейных нітак, шырокага спектру лінейных шчыльнасцяў. З 2000 года арганізавана вытворчасць катанізіраванага льнянога валакна розных ступеняў ачысткі.[2][3][4]
Гранітэкс | |
---|---|
![]() | |
Тып | ААТ |
Заснаванне | 1963 |
Ранейшыя назвы |
бавоўнапрадзільная фабрыка Гродзенскі прадзільна-нітачны камбінат Гродзенскае вытворчае прадзільна-нітачнае аб’яднанне Гродзенскае рэспубліканскае унітарнае вытворчае прадпрыемства «Гранітэкс» |
Размяшчэнне |
![]() |
Адрас | |
Галіна | лёгкая прамысловасць |
Прадукцыя | пража, нітка тэкстыльная |
Сайт | gronitex.by |
Гісторыя
правіцьУ кастрычніку 1963 года пачалося будаўніцтва бавоўнапрадзільнай фабрыкі. Увосень былі зроблены выбуховыя работы для стварэння катлавана і пакладзены пачатак закладцы падмурка.
Загадам Міністэрства лёгкай прамысловасці БССР № 231 ад 10 чэрвеня 1967 года бавоўнапрадзільная фабрыка была ўведзена ў эксплуатацыю. У год пуску фабрыкай было выраблена 3340 тон пражы.
З 1 сакавіка 1973 года загадам МЛП БССР на базе бавоўнапрадзільнай фабрыкі і нітачнай фабрыкі, якая будуецца, створаны прадзільна-нітачны камбінат.
Загадам Міністэрства лёгкай прамысловасці БССР № 327 ад 2 снежня 1980 года Гродзенскі прадзільна-нітачны камбінат імя XXV з’езда КПСС быў перайменаваны ў Гродзенскае вытворчае прадзільна-нітачнае аб’яднанне.
У жніўні 2000 года аб’яднанне было пераназвана ў Гродзенскае рэспубліканскае унітарнае вытворчае прадпрыемства «Гранітэкс».
24 снежня 2008 года было створана адкрытае акцыянернае таварыства «Гранітэкс» шляхам пераўтварэння Гродзенскага рэспубліканскага унітарнага вытворчага прадпрыемства «Гранітэкс».
Зноскі
- ↑ Лён 2009, с. 38.
- ↑ ААТ «Гранітэкс» . СЭЗ «Гроднаінвест». Праверана 16 лютага 2019.
- ↑ Аляксандр Шумілін сустрэўся з працоўным калектывам ААТ «Гранітэкс»(недаступная спасылка). Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь (23 лістапада 2018). Архівавана з першакрыніцы 2 снежня 2018. Праверана 16 лютага 2019.
- ↑ Кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі наведаў «Гранітэкс» і пагутарыў з працоўным калектывам прадпрыемства . Белтэлерадыёкампанія (19 Красавіка 2018). Праверана 16 лютага 2019.
Літаратура
правіць- Лён (руск.) / сост. Л. В. Ловчая; под общ. ред. И. А. Голуба; худож. В. В. Котович. — Минск: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2009. — 168 с.: ил..
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- gronitex.by — афіцыйны сайт «Гранітэкс»