Пража
Пража — бесперапынная тонкая нітка са скручаных (часам злепленых) паміж сабой параўнальна кароткіх натуральных або хімічных валокнаў; прадукт прадзення. З пражы выпрацоўваюць тканіны, трыкатаж, дываны, швейныя ніткі, канаты і г. д.
Пража | |
---|---|
Матэрыял | валакно[1] |
Метад вырабу | прадзенне[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Натуральная пража бывае ваўняная, баваўняная, льняная, шаўковая і г. д.
Адрозніваюць пражу:
- аднастайную, з валокнаў аднаго выгляду, і змяшаную з сумесі розных валокнаў;
- грабенную з самых доўгіх і тонкіх валокнаў, кардную з валокнаў сярэдняй даўжыні і таўшчыні і апаратную (кароткіх і больш грубых валокнаў, кудзелістых адходаў.
Грэбень пража адрозніваецца гладкай паверхняй, высокай трываласцю на парыў. Кардная пража менш гладкая, але трываласць яе досыць высокая. Апаратная - гэта пража з пухнатай (варсістаю) паверхняй, у яе нераўнамерная таўшчыня, трываласць на разрыў малая.
Пража бывае таксама: суровая (неаздобленая), адбеленая, мерсерызаваная, фарбаваная, меланжавая і мулінэ; аднаніткавая і кручаная (з некалькіх нітак): высока аб'емная, армаваная (кручаная іншымі валокнамі або ніткамі), фасонная і г. д.
Зноскі
- ↑ Tortora P. G., Merkel R. S. Yarn // Fairchild's Dictionary of Textiles — Fairchild Fashion Media, 1996. — P. 641.
Літаратура
правіць- Українська радянська енциклопедія : у 12 томах / за ред. М. Бажана. — 2-ге вид. — К.: Головна редакція УРЕ, 1974–1985.