Трыкатаж
Трыкатаж (фр.: tricotage) — тэкстыльны матэрыял або гатовы выраб, структура якога ўяўляе злучаныя паміж сабой пятлічкі, у адрозненне ад тканіны, якая ўтворана ў выніку ўзаемнага перапляцення дзвюх сістэм нітак, размешчаных па двух узаемна перпендыкулярных кірунках.
Для трыкатажнага палатна характэрныя расцяжнасць, эластычнасць і мяккасць. Пры вытворчасці трыкатажных палотнаў выкарыстоўваюцца сінтэтычныя, баваўняныя, шарсцяныя і шаўковыя валокны ў чыстым выглядзе або розных спалучэннях. Першыя трыкатажныя вырабы, знойдзеныя пры археалагічных раскопках, датуюцца III—I стст. да н. э.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).