Функцыяналізм (архітэктура)
архітэктура
Функцыяналізм (ад лац.: functio — выкананне) — плынь у еўрапейскай, а затым і амерыканскай архітэктуры.
Канчаткова аформіўся ў 1930-я г. Адметныя рысы функцыяналізму: максімальная ўтылітарнасць, перавага практычных функцый, жыццёвых, чалавечых патрэбнасцей у вызначэнні планаў і формаў пабудоў. Сярод асноўных прадстаўнікоў функцыяналізму — Ле Карбюзье, А. Аалта, В. Гропіус, Л. Саліван, якому належыць выказванне «Форму вызначае функцыя»), М. Міс ван дэр Роэ і інш. Спецыфіку агульнага падыходу функцыяналізму да пабудоў дакладна і лаканічна выказаў нямецкі архітэктар Б. Таўт — «Што добра функцыянуе, тое добра і выглядае».
Літаратура
правіць- Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік / Уклад. Э. Дубянецкі. — Мн.: БелЭн, 2003. ISBN 985-11-0277-6
- Лаўрэш Леанід. Стыль функцыяналізму ў Лідзе да 1939 г. // НАША СЛОВА № 19 (1170) 7 мая 2014 г.; № 20 (1171) 14 мая 2014 г.; № 21 (1172) 21 мая 2014 г.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Функцыяналізм (архітэктура)