Валянцін Рыгоравіч Ягошын
Валянцін Рыгоравіч Ягошын (24 сакавіка 1935, с. Шалап, Тогульскі раён, Алтайскі край) — беларускі архітэктар.
Валянцін Рыгоравіч Ягошын | |
---|---|
Дата нараджэння | 24 сакавіка 1935 (89 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Член у |
Біяграфія
правіцьСкончыў у 1968 годзе Новасібірскі інжынерна-будаўнічы інстытут. З 1962 па 1968 г. працаваў старшым архітэктарам у праектных арганізацыях Новасібірска. З 1968 г. — кіраўнік групы архітэктараў у Гродзенскім філіяле Белдзяржпраекта, Белкамунпраекце, з 1973 — галоўны архітэктар праектаў у Белжылпраекце, з 1985 года — мастак у Ратамскай спартыўнай школе.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1971 года. Пражываў у Мінску.
Творчасць
правіцьУ час працы у Новасібірску ім запраектаваны генпланы пасёлкаў Новасібірскай вобласці
Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): будынкі аўтатрэста, філіяла Белжылпраекта, «Гроднаэнерга» (у сааўтарстве з В. Давыдзёнкам[1]), мікрараён Форты-1 (1968-71) у Гродне, рэканструкцыя і інтэр’еры кінатэатра «Навіны дня» (1973), будынкі РАУС Заводскага раёна (1975) у Мінску, заводы формаў і абсталявання ў Оршы, БПД у Брэсце (1978—1983), ГПТВ-10 у Мцэнску.
Зноскі
- ↑ Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
Літаратура
правіць- Егошин Валентин Григорьевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)