Будынак «Гроднаэнерга»
Будынак «Гроднаэнерга» — будынак у Гродне, размешчаны па праспекце Касманаўтаў, 64. Пабудаваны ў 1976 годзе па праекце архітэктараў В. Давыдзёнка, В. Ягошына, Л. Вільчко як будынак цэнтральнага дыспетчарскага пункта «Гроднаэнерга». Адзін з першых будынкаў, якія паклалі пачатак фарміраванню забудовы праспекта Касманаўтаў.
Будынак «Гроднаэнерга» | |
---|---|
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Канец будаўніцтва | 1976 |
Архітэктар | Валянцін Рыгоравіч Ягошын, Васіль Фёдаравіч Давыдзёнак і Людміла Аляксандраўна Вільчко |
Карыстальнік | Гроднаэнерга |
АрхітэктураПравіць
Уяўляе сабой прамавугольны ў плане 5-павярховы аб’ём (размешчаны аператыўна-дыспетчарскія службы, лабараторыі, навучальныя класы, тэхнічная бібліятэка), зблакаваны з раней пабудаваным 2-павярховым будынкам. Галоўны фасад вылучаны аб’ёмам канферэнц-залы на 200 месцаў. Да дваровага фасада галоўнага корпуса прыбудавана дыспетчарская зала. Фасады будынка дэкараваны гарызантальнымі і вертыкальнымі паясамі рознай шырыні, якія праходзяць па краях аконных праёмаў.
ЛітаратураПравіць
- «Гродноэнерго» // Гродно: Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн. : БелСЭ им. П. Бровки, 1989. — 440 с. ISBN 5-85700-015-7