Людміла Аляксандраўна Вільчко
Людміла Аляксандраўна Вільчко (руск.: Людмила Александровна Вильчко; нар. 21 студзеня 1935, г. Свярдлоўск) — беларускі архітэктар.
Людміла Аляксандраўна Вільчко | |
Дата нараджэння: | 21 студзеня 1935 (84 гады) |
---|---|
Месца нараджэння: | |
Муж: | Яўген Альфонсавіч Вільчко |
Альма-матар: | |
Месца працы: | |
Узнагароды: |
БіяграфіяПравіць
Скончыла ў 1958 годзе архітэктурнае аддзяленне будфака Уральскага політэхнічнага інстытута імя С. М. Кірава. Удзельніца выстаўкі рысункаў да V кангрэсу Міжнароднага Саюза архітэктараў у 1958 годзе.
У 1958—1959 гадах працавала сарэйшым архітэктарам у інстытуце Цюменьпраект у Свярдлоўску, у 1959—1960 гадах інжынерам-архітэктарам ва Уралэнергамантажы. У 1960—1961 гадах у Гродзенскім Аблпраекце, старэйшы архітэктар, галоўны архітэктар праектаў, галоўны архітэктар АКМ.
У 1969—1971 і 1971—1973 гадах дэпутат Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў.
У Саюзе архітэктараў БССР з 1971 года. У 1971—1975 гадах у Гродзенскім філіяле Белдзяржпраекта, начальнік АПМ; З 1975 года у Гроднаграмадзянпраекце, галоўны архітэктар праектаў АКМ-1, у 1979—1988 гадах у АКМ-3. З 1988 года галоўны архітэктар праектаў у інстытуце «Свярдлоўскчыгунпраект». З таго ж года ў Свярдлоўскім аддзяленні Саюза архітэктараў.
Жыве ў Гродне.
ТворчасцьПравіць
Усяго выканана праектаў больш за 30, з іх у суаўтарстве — 5, аўтарскіх — 18 і ў якасці кіраўніка (ГАП) — 8.
Сярод прац: 9-павярховы жылы дом з крамай і атэлье па вул. Горкага (1965); мікрараён «Пярэселка-4» (1967); 9-павярховы жылы дом з будбанкам (пабудаваны ў 1971—1972) — усе ў Гродне; дом гасцінічнага тыпу ў г. Смаргоні (1978); мікрараён па вул. Лумумбы ў г. Слоніме (1979—1981); будынак дарожна-будаўнічага трэста ў Гродне (1980).
Конкурсныя працы: Дом грамадзянскіх абрадаў у Гродне (закрыты, 1970, II прэмія); рэканструкцыя млына на р. Ласасянка пад рэстаран (унутраны, 1977, I месца).
Сям'яПравіць
У шлюбе з архітэктарам Яўгенам Вільчко.
УзнагародыПравіць
Узнагароджана медалямі да 60-годдзя Кастрычніка, «3а доблесную працу. У адзначэнне 100-годдзя з дня нараджэння У. І. Леніна»; Грамата Вярхоўнага Савета БССР (1978).
ЛітаратураПравіць
- Архитекторы Екатеринбурга и Свердловской области. — Екатеринбург : Уральский рабочий , 2003. — 430 с.